НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэта не проста дата ў календары, а падзея, якая мае глыбокі сэнс і значэнне для кожнага грамадзяніна краіны. Канстытуцыя – асноўны закон, падмурак дзяржаўнасці, які вызначае правы і свабоды чалавека, структуру ўлады і прынцыпы функцыяніравання грамадства.

Асноўны закон – чаму ён такі асаблівы для Століншчыны, дзе традыцыі і сямейныя каштоўнасці адыгрываюць значную ролю? Карэспандэнты «НП» даведаліся ў жыхароў раёна, наколькі важнае для іх гэтае свята і як яны яго разумеюць.

Юрый АНДРЭЙКАВЕЦ,
першы сакратар РК ГА «БРСМ»:

– З упэўненасцю магу адзначыць, что Дзень Канстытуцыі для падрастаючага пакалення і моладзі Століншчыны – гэта не толькі дзяржаўнае свята, а сведчанне нашай грамадзянскасці, волевыяўлення і крыніца правоў кожнага беларуса. Гэта дзень, які нагадвае кожнаму маладому чалавеку: ты грамадзянін, ты асоба, у цябе ёсць правы, абарона і магчымасці, але ёсць і адказнасць за краіну, у якой мы жывём. І ад таго, наколькі свядома ты будзеш ставіцца да гэтага, залежыць і твая будучыня, і будучыня Беларусі.
Мне не раз даводзілася выступаць ў розных калектывах, абмяркоўваць пытанні дзяржаўнай палітыкі, падтрымкі маладых спецыялістаў, таленавітай і адоранай моладзі, дзяржаўнай падтрымкі ініцыятыў. Кожны раз водгукі былі станоўчымі, а выступаючыя выказвалі імкненне вучыцца, працаваць, ствараць дзеля будучыні краіны. Мы ўпэўнены ў заўтрашнім дні дзякуючы Асноўнаму Закону.

У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замацаваны найбольш прагрэсіўныя прынцыпы арганізацыі дзяржавы: прыярытэту правоў асобы, гуманізму, народаўладдзя і г. д. Прадугледжаныя Канстытуцыяй правы і свабоды асобы адпавядаюць усім асноватворным міжнародна-прававым актам у сферы правоў чалавека. Самае галоўнае – наш Асноўны Закон замацоўвае канкрэтныя дзяржаўныя гарантыі рэалізацыі правоў і свабод чалавека і грамадзяніна.
Народ Беларусі зрабіў свой выбар. Выбар у карысць эвалюцыйных пераўтварэнняў палітычнай сістэмы. Новую Канстытуцыю называюць Канстытуцыяй будучыні. Яна закранае ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека, здаецца, што напісана асабіста пад кожнага з нас.

Вераніка КАЗАК,
настаўнік І ступені агульнай сярэдняй адукацыі Альшанскай СШ № 1:

– Для мяне і маёй сям’і Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – гэта не проста галоўны закон краіны, а падмурак стабільнасці, справядлівасці і гарант нашых правоў, шчыт, які абараняе годнасць кожнага чалавека. Канстытуцыя – гэта парадак і справядлівасць у нашай краіне.
Як шматдзетная маці, я штодня адчуваю адказнасць за будучыню сваіх дзяцей. Менавіта таму Канстытуцыя набывае для мяне асаблівае значэнне. Гэта не проста зборнік законаў, а гарантыя дабрабыту маёй сям’і і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Я спакойная, ведаючы, што мы знаходзімся пад абаронай дзяржавы.
Дзеці ходзяць у школу, і гэта не проста магчымасць атрымаць веды. Гэта канстытуцыйнае права, якое гарантуе ім доступ да якаснай адукацыі. Дзякуючы гэтаму яны могуць развіваць свае здольнасці, адкрываць новыя гарызонты і рыхтавацца да дарослага жыцця. Школа – гэта не толькі навучанне, але і сацыялізацыя, фарміраванне асобы, выхаванне грамадзянскай пазіцыі. Усё гэта магчыма дзякуючы канстытуцыйным гарантыям.
Вядома, гэтым дакументам кіруюся і ў сваёй працы. Як настаўнік, выхоўваю навучэнцаў у духу патрыятызму, прывіваю ім не толькі творчыя навыкі, але і вучу любіць сваю Радзіму, паважліва ставіцца да яе законаў і традыцый.

Фёдар Стахавец,
трэнер ДЮСШ г. Століна па футболе:

– Будучыня любой краіны – гэта, перш за ўсё, дзеці і моладзь. Таму асабліва важна, што ў Беларусі на дзяржаўным узроўні вялікая ўвага надаецца спорту, фізічнай культуры і здароваму ладу жыцця.
Сёння спорт у нашай краіне – гэта не толькі спаборніцтвы і медалі. Гэта магчымасць для дзяцей развівацца, умацоўваць характар, вучыцца дысцыпліне, павазе, каманднай рабоце. І вельмі важна, што такія магчымасці сапраўды ствараюцца. У Беларусі будуюцца сучасныя спартыўныя аб’екты, развіваецца дзіцяча-юнацкі спорт, працуюць спартыўныя школы, секцыі, праводзяцца раённыя, абласныя і рэспубліканскія спаборніцтвы. Усё гэта дае дзецям шанц раскрыць сябе, знайсці любімую справу і, магчыма, зрабіць першы крок да вялікага спорту.
Калі казаць пра Столін, то ў нас для заняткаў спортам таксама створаны добрыя ўмовы. У горадзе ёсць годная база для трэніровак, развіваецца спартыўная інфраструктура, працуе дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, дзе навучэнцы могуць займацца рознымі відамі спорту, у тым ліку футболам. Для трэнераў вельмі важна бачыць, што дзеці прыходзяць на заняткі з цікавасцю, а бацькі падтрымліваюць іх імкненне займацца спортам.
Футбол, як і любы від спорту, дапамагае выхоўваць не толькі моцных спартсменаў, але і годных людзей. На трэніроўках дзеці вучацца пераадольваць цяжкасці, дабівацца пастаўленых мэт, працаваць на агульны вынік. І гэта, на мой погляд, таксама напрамую звязана з тымі прынцыпамі, якія закладзены ў Канстытуцыі: адказнасць, павага да грамадства, імкненне прыносіць карысць сваёй краіне.
У Дзень Канстытуцыі жадаю ўсім міру, упэўненасці ў заўтрашнім дні, моцнага здароўя і новых дасягненняў. А нашым дзецям – як мага больш магчымасцяў для заняткаў спортам, развіцця сваіх здольнасцей і яркіх перамог – і на спартыўных пляцоўках, і ў жыцці.

Вольга Коваль,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Кароціцкай сярэдняй школы, уладальніца ордэна Маці:

– З гонарам адзначу, што мне пашанцавала нарадзіцца ў нашай прыгожай сінявокай краіне. Бо ў ей можна спакойна працаваць, будаваць сем’і і выхоўваць дзяцей, – адным словам, ствараць шчасце сваімі рукамі. А ўсё таму, што ў нас захоўваюцца ўсе законы і правы, прадугледжаныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Гэта магу дакладна сцвярджаць і як мнагадзетная маці, і як прадстаўнік кіраўніцтва навучальнай установы.
Тое, што ў нашай дзяржаве падтрымка сям’і – нацыянальны прыярытэт, адчула на сваім асабістым вопыце. На пяцярых дзяцей атрымлівала выплаты ў сувязі з іх нараджэннем і выхаваннем на працягу трох гадоў. Таксама пасля з’яўлення ў нашай сям’і трэцяй дачкі Софіі мы атрымалі мацярынскі капітал. Да таго часу ў нас ужо быў пабудаваны свой дыхтоўны дом, таму гэтыя сродкі можам скарыстаць у будучыні на медыцынскія паслугі і адукацыю. У любым выпадку, дзяржава паклапацілася пра сваіх маленькіх грамадзян. Згадзіцеся, не ў кожнай краіне можна такое бачыць.
Апошнімі ў нашай сям’і нарадзіліся двайняты Цімур і Лізавета, і мне было вельмі дарэчы бясплатнае харчаванне дзяцей першых двух гадоў жыцця. А гэта вялікая фінансавая падтрымка.
Зараз двое старэйшых дзяцей наведваюць школу, трое – дзіцячы садок, за які прадугледжаны льготы ў выглядзе зніжэння платы напалову.
Што тычыцца прафесійнай самарэалізацыі, то са свайго вопыту магу дакладна сказаць: не трэба баяцца, што нараджэнне дзяцей «паставіць жыццё на паўзу». Дзеці дораць новы сэнс і дапамагаюць інакш зірнуць на многія рэчы.
Дадам, што ў нашай краіне створаны выдатныя ўмовы для атрымання якаснай і бясплатнай адукацыі, дзеці могуць спакойна набываць веды, паступаць у розныя навучальныя ўстановы, станавіцца дасведчанымі спецыялістамі. Гэта магчымасць шмат чаго варта, таму яе трэба шанаваць.
Да друку падрыхтавалі

Уладзімір ДАМАШЧУК,
Вольга ГУСАК,
Людміла КАСПЯРОВІЧ,
Ганна МЕЛЬНІК

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Без рецепта, но с советом
Хрыстос Уваскрос!

Хрыстос Уваскрос!

11 апреля, 2026
Гороскоп на 12 апреля
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости