НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

На мінулым тыдні на Століншчыне пабывала дэлегацыя з Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці на чале са старшынёю Нараўлянскага райсавета дэпутатаў Алай Навуменка. Разам з Алай Валер’еўнай прыехалі і старшыні сельскіх Саветаў.

Старшыня Столінскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Ярашэвіч азнаёміў гасцей з раёнам. Яны пабывалі ў фермерскіх гаспадарках “Вопыт” і “Альшаны”, а таксама наведалі горад Давыд-Гарадок і дзіцячы садок “Жар-птушка”.

Абменьваючыся меркаваннямі, было зразумела, што ў сваёй большасці рабочыя пытанні аднолькавыя і на Нараўляншчыне, і ў нас. Гэта добраўпарадкаванне населеных пунктаў, навядзенне парадку на зямлі, знос ветхага жылля, фінансавы бок. Цікавіліся калегі тым, як насельніцтва прымае ўдзел, напрыклад, у навядзенні парадку на могілках.

Канешне, як адзначылі госці, нельга параўноўваць нашы раёна. Ва ўсім Нараўлянскім жыве каля 13 тысяч чалавек. Але жыццёвыя праблемы існуюць незалежна ад тэрыторыі.

Прыемна здзівіла делегацыю навагодняе ўпрыгожанне ў раёне.

Пасля паездкі па раёну госці сустрэліся са старшынёю Столінскага райвыканкама Рыгорам Пратасавіцкім. Рыгор Васільевіч таксама расказаў пра пэўныя адметнасці нашага рэгіёна. У сваю чаргу і калегі з Гомельшчыны падзяліліся сваімі думкамі пра малую радзіму.

Ала Валер’еўна ад імя старшыні Нараўлянскага райвыканкама і ад сябе, калег павіншавала с 80-гадовым юбілеем Столінскага раёна. У ходзе візіту была выказана думка, што такія паездкі маюць пад сабой падставы і прыносяць толькі карысць. Хаця мы і жывём у адной краіне, ды шмат цікавага і годнага для пераймання ёсць ва ўсіх раёнах.

Тэкст і фота Алены КЛІМУШКА

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Главное – порядок

Главное – порядок

15 ноября, 2024
Школьная сям’я

Школьная сям’я

15 ноября, 2024
Один район – один проект

Оставить комментарий

Похожие новости