НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

На базе СШ № 2 г. Століна прайшоў першы міні-EdCamp. Мерапрыемства сабрала больш за 70 удзельнікаў не толькі са Століншчыны, а і з Пінскага і Жыткавіцкага раёнаў, Мінска, а таксама Украіны.
Мерапрыемства аб’яднала педагогаў, якія называюць сябе «белымі варонамі» – вылучаюцца сваім творчым падыходам, маюць унікальны вопыт. Форма правядзення міні-EdCamp – (не) канферэнцыя. Гэта нефармальны форум педагогаў і працуюць педагогі ў нефармальнай абстаноўцы, вядуць сябе таксама досыць нефармальна, а яшчэ што цікавей – выказваюць нефармальныя думкі і прапановы па навучанні і выхаванні дзяцей.
Адкрываючы мерапрыемства, дырэктар СШ № 2 г..Століна Ала Лазіцкая спынілася на гісторыі аналагічных мерапрыемстваў і іх форме. EdCamp ахапіў ужо 44 краіны свету. І ў Беларусі прайшло ўжо тры нацыянальныя мерапрыемствы.
У час правядзення былі арганізаваны дзве экспертныя сесіі і чатыры настаўніцкія. Хаця ідэй на педагагічныя сесіі было пададзена аж 10. Але з дапамогай галасавання, зацікаўленасці педагогаў выбрана толькі чатыры. Канкурэнцыя была вялікай!
У якасці экспертаў выступілі Кацярына Куксо (Масква – Мінск) з тэмай «Даследаванне ўрока як форма арганізацыі метадычнай работы ў школе», Іван Пясенка з Бабруйска – «Кіно можа пашкодзіць дзецям (вопыт школьнага кінаклуба)». Госці з Украіны – Руслан Рэвук гаварыў аб навучанні робататэхніцы, а Лідзія Юшкевіч і Ала Пігаль правялі эмітацыю навучальнага дня ва ўкраінскай школе.
Не адсталі ад гасцей і педагогі Століншчыны. Сярод абраных галасаваннем – «Школьнае тэлебачанне: быць або не быць?» педагогаў і вучняў СШ № 2 г. Століна. Юныя ўдзельнікі Анастасія Домніч (студэнтка 1 курса факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ, якая спецыяльна прыехала на мерапрыемства) і Кацярына Савіцкая (вучаніца 8 класа СШ № 2 г. Століна) правялі сесію для настаўнікаў і пакарылі ўсіх вопытам сваёй работы на школьным тэлебачанні. У выніку яны знялі сюжэт, які прадаставілі на прагляд гледачоў праз паўгадзіны.
Настаўнік Беражноўскай СШ Сяргей Цімашук гаварыў аб сваёй адукацыйнай вандроўцы ў CERN – еўрапейскую арганізацыю па ядзерных даследаваннях.
Алена Шумак з Пінска цікава прэзентавала сваю работу па выкарыстанні прасторы навучальнага кабінета: як задзейнічаць у працэсе не толькі дошку, а і падлогу, столю.
Яшчэ адзін педагог з Пінска – Таццяна Пархамчук прэзентавала STEM-падыход у выкладанні біялогіі.
Аншлаг быў на ўсіх сесіях дакладчыкаў – як экспертаў, так і педагогаў. Форма правя-дзення прыйшлася даспадобы як гасцям, так і настаўнікам нашага раёна. Ёсць чаму павучыцца і ёсць пра што расказаць у час такіх мерапрыемстваў.

Таццяна СЕГЕН
Фота арганізатараў
EdCampBelarus

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Повышение пенсий

Повышение пенсий

20 января, 2025
КОМУ МОЖНО ПРОГОЛОСОВАТЬ НА ПРЕЗИДЕНТСКИХ ВЫБОРАХ НА ДОМУ?
Защита от Ненужных Услуг!

Оставить комментарий

Похожие новости