НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Восьмага лістапада ўзорны ансамбль танца «Карагод» Столінскага гарадоскога дома культуры (кіраўнік Таццяна Старасціна), у склад якога ўваходзяць і навучэнцы харэаграфічнага аддзялення Столінскай дзіцячай школы мастацтваў, прынялі ўдзел ў дзявятым адкрытым фестывалі мастацтваў “Хрустальная лира”. Ён прайшоў у рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў у Мінску.  

Вельмі прыемна адзначыць той факт, што столінскія рабяты вярнуліся з перамогай. Яны занялі першае месца ў намінацыі “народны танец”.

Мэта конкурсу – падтрымка і папулярызацыя творчасці таленавітых юных артыстаў, развіццё творчага патэнцыялу дзяцей-удзельнікаў, рост іх вакальнага і харэаграфічнага майстэрства, абмен вопытам паміж творчымі калектывамі для павышэння выканаўчага майстэрства, пазіцыянаванне дзіцячага мастацтва як неад’емная часткі культуры нашай дзяржавы.

“Карагод” выступіў ва ўзроставай катэгорыі ювеналы (9-11 гадоў) з народным танцам “Вясковая полька” – дынамічным, тэмпавым танцавальным нумарам. У гэтай жа намінацыі бралі ўдзел восем калектываў з розных куткоў рэспублікі.

15 дзяўчынак і адзін хлопчык Ігар Копач займаюцца ў ансамблі. У такім саставе калектыў упершыню выступіў на вялікай сцэне. Перад выхадам было хваляванне, якое перад публікай рассеялася як ранішні туман. Канкурсанты энергічна і яскрава выступілі.

А папярэднічала гэтаму актыўная падрыхтоўка. Ансамбль танца “Карагод” на працягу месяца ўзмоцнена рыхтаваўся да выступлення ў конкурсе. Штодзень удзельнікі прыходзілі на рэпетыцыі, нягледзячы на выхадныя дні і канікулярны час. Ні шкадуючы часу і сіл адточвалі майстэрства.

Выканаўчае майстэрства ўдзельнікаў ацэньвала высокакваліфікаванае журы, у склад якога ўвайшлі педагогі спецыялізаваных навучальных устаноў, вядомыя артысты, заслужаныя дзеячы культуры, кампазітары і аранжыроўшчыкі, кіраўнікі творчых калектываў.

Суддзі высока ацанілі выступленне “Карагода”. Ансамблю танца выказалі шчырую падзяку за ўдзел у конкурсе, за тое, што прыехалі здалёк і не спасавалі перад вялікай канкурэнцыяй.

Пераможцы атрымалі Дыплом і памятны Кубак з лагатыпам фестывалю.

Кіраўнік ансамбля “Карагод” Таццяна Старасціна выказвае падзяку бацькам за падтрымку і дапамогу ў арганізацыі паездкі на фестываль.

Святлана МАРОЗ

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Центр общественного наблюдения
И погода благоволит

И погода благоволит

17 января, 2025
Повторение – мать учения

Оставить комментарий

Похожие новости