НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Георгіеўскі крыж – не толькі самая знакамітая і значная ўзнагарода Расійскай імперыі –для праваслаўных Крыж з’яўляецца сімвалам выратавання і перамогі жыцця над смерцю.
Асаблівай радасцю адклікаецца ў сэрцах праваслаўных з’яўленне на нашай зямлі і па ўсім свеце памятных знакаў героям у выглядзе Георгіеўскага крыжа. Менавіта такі крыж і выратаваў жыццё падчас Вялікай Айчыннай вайны жыхару вёскі Цераблічы – Фаме Данілавічу Леўкаўцу, які нарадзіўся ў 1895 го-дзе ў вёсцы Аздамічы.

У 1914-м годзе Фаму Леўкаўца прызвалі на сапраўдную воінскую службу і адразу адправілі на фронт. Прайшоў усю Першую Сусветную вайну. Быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжом. Пасля вайны ажаніўся на дзяўчыне Маланні з вёскі Цераблічы і пераехаў сюды жыць. Вёў вялікую гаспадарку, меў шмат ворнай зямлі. У 1923-м годзе нарадзіўся сын Адам (загінуў пад Кёнігсбергам у 1944-м годзе), а праз 10 гадоў нарадзілася дачка Марыя.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у сваёй гаспадарцы. Пасля арганізацыі партызанскіх атрадаў стаў сувязным у партызан. Са слоў Фамы Данілавіча, адбылося гэта так: «Ва ўрочышчы Клянная, што знаходзіцца на Мярлінскіх хутарах, жыў у мяне добры таварыш па прозвішчы Кісель, які часта дапамагаў партызанам. Неяк вясной 1944-га года Кісель паабяцаў мне даць коней для апрацоўкі пасля таго, калі сам адсеецца. У адзін з вечароў пайшоў да яго (а гэта аж 14 кіламетраў ад Церабліч) і ўбачыў у хаце невядомага ўзброенага мужчыну. Той стаў распытваць мяне аб прычынах прыходу ў лес. Як выявілася пасля, гэта быў камандзір партызанскага атрада. Прыйшлося расказаць аб сваіх праблемах.


Невядомы мне паведаміў, што хутаранін (Кісель – ад аўт.) у гэты час знаходзіцца ў вёсцы Колкі, а мой расказ трэба праверыць. Мяне затрымалі, а за маім таварышам адправілі партызан. Кісель пацвердзіў, што да яго павінен быў прыйсці сябар Фама за коньмі. Пераканаўшыся, што я не хлушу, камандзір партызан сказаў: «Калі ты, Фама, здолеў мінуць скрозь мае заставы, значыць зможаш праходзіць і скрозь фашысцкія пасты». Так я стаў сувязным у партызан.
Неяк камандаванне даручыла мне перавербаваць аднаго з паліцаяў, які быў праваю рукою фашыстаў у вёсцы, але ён адмовіўся.
Размова з ім пра партызан для мяне стала фатальнай. Праз некалькі дзён мяне затрымалі злачынцы за сувязь з партызанамі і пасадзілі пад арышт у склепе школы. Мае родныя за мяне хваляваліся, таму цешча стала прыносіць сюды ежу ў чыгунку. У адзін з дзён прынесла і той самы Георгіеўскі крыж. З надзеяй, што ён дапаможа.

Затым мяне перавезлі ў лагер, які знаходзіўся ў Брэсце. Там нас па чарзе, па два чалавекі, выклікалі на допыт. Мне прыйшлося ісці ў пары з маладым хлопцам пад суправа-джэннем старога канваіра. Хлопец ціхенька і кажа мне пад вуха: «Ты, дзед, як хочаш, а я буду ўцякаць». Нягледзячы на тое, што ўжо была вясна, ён быў у валёнках, якія на хаду скінуў і пабег у бок лесу. Канваір аклікнуў яго некалькі разоў, а затым стрэліў. Той упаў і больш не падняўся. Фашыст прывёў мяне ў будынак камендатуры і пакінуў перад дзвярыма аднаго з кабінетаў. Я доўга сядзеў у калідоры. Успомніў, што ў кішэні ляжыць Георгіеўскі крыж, прышпіліў на грудзі і чакаў. Падумаў, што будзе, то будзе!
У кабінеце сядзеў стары афіцэр, які ўважліва паглядзеў на мяне і па-руску спытаў: «Где, дед, Крест получил?» На што я адказаў: «Калі ў Першую з вамі ваяваў». І назваў месца, прозвішча палкоўніка, які мне ўручаў узнагароду. Той павольна падняўся, зняў фуражку і сказаў: «Так это я тебе его вручал!» «Не, той быў у нашай форме», – адказаў я. Афіцэр падыйшоў да мяне і вымавіў: «Я тебе его вручал, я его у тебя и заберу!» Затым, падумаўшы, ціхенька сказаў мне: «Вас поведут в Белосток пешком. По дороге вы сможете убежать, так как конвой будет небольшой».

Так яно і здарылася. З групай таварышаў па няшчасці я здолеў збегчы. Затым аказаўся ў партызанскім атрадзе ў Белавежскай пушчы. Пасля злучэння з часцямі Чырвонай арміі прымаў удзел у вызваленні Еўропы. За свае баявыя справы быў узнагароджаны медалём «За адвагу».
Пасля таго, як Фама Данілавіч Леўкавец вярнуўся ў родныя Цераблічы да сям’і, працаваў у мясцовым калгасе. Памёр у 1972 годзе.

Вольга ГУСАК
Фота з архів

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Есть подход – будет результат
Граница под надёжной защитой
Первые шаги в профессии
Предыдущая новость

Оставить комментарий

Похожие новости