НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Общество
284

Жывое Слова

5 сентября, 2025
0
Жывое Слова
Rate this post

Свята беларускага пісьменства – не толькі даніна памяці кнігам і літарам, а і паглыбленне ў вытокі нацыянальнай самасвядомасці. Галоўныя захавальнікі гэтага жывога слова – настаўнікі беларускай мовы і літаратуры. Напярэдадні свята карэспандэнт «НП» сустрэлася з настаўнікам Церабяжоўскай СШ Інесай Багатка. У час інтэрв’ю пагаварылі пра адметнасць беларускай мовы, выкарыстанне сучасных тэхналогій на ўроках, аўтографах Караткевіча і бясконцай любові да роднага слова.

– Дзень беларускага пісьменства – свята ўсёй нашай культуры, гісторыі, нашага нацыянальнага коду, – кажа Інеса Паўлаўна. – Кожны год ён прымушае нас, беларусаў, спыніцца і задумацца: а што мы ведаем пра першадрукара Францыска Скарыну, пра Васіля Быкава і Якуба Коласа, пра багацце і мілагучнасць нашай мовы? Беларуская мова павінна гучаць не толькі ў час школьных заняткаў і на перапынках. У нашай установе адукацыі вядзецца навучанне на роднай мове. Яна з’яўляецца не толькі прадметам для вывучэння, але і сродкам для выхавання маладога пакалення. У час заняткаў у навучэнцаў фарміруецца разу-менне самабытнасці і непаўторнасці роднай мовы як адзінага і ўнікальнага сродку, з дапамогай якога людзі кантактуюць, абменьваюцца думкамі і меркаваннямі.
Інеса Багатка працуе ў Церабяжоўскай СШ без малога 20 гадоў. Апошнія сем гадоў выкладае менавіта родную мову і літаратуру. У яе заўсёды было асаблівае стаўленне да роднага слова. Гэтая рыса бярэ свой пачатак з сям’і. Бацька Інесы Багатка, вядомы многім творчым людзям Століншчыны Павел Кулік, піша вершы. З ранняга дзяцінства яна чула беларускую мову, дэкламавала вершаваныя радкі на сцэне.


Яе дзядуля таксама працаваў у гэтай школе і выкладаў фізічную культуру. Да яго, дарэчы, неаднаразова прыязджаў у госці беларускі паэт і празаік, драматург Уладзімір Караткевіч. Інеса Паўлаўна паказвае памятныя рэчы – кнігу з аўтографам Уладзіміра Сямёнавіча і святочныя паштоўкі з цёплымі словамі, падпісанымі знакамітым майстрам слова.
Не апошнюю ролю ў выбары прафесіі адыгралі школьныя настаўнікі. Інеса Паўлаўна ўзгадвае, што з пачатковых класаў марыла стаць настаўнікам і нават «гуляла» ў школу. Шчыра прызнаецца, што ў ніякай другой сферы сябе не бачыць, не ўяўляе жыццё без няўрымслівых навучэнцаў і абмеркавання твораў, правілаў і кантрольных работ.
– На маю думку, настаўнік – гэта і прафесія, і прызванне, – кажа Інеса Паўлаўна. – Як і прадстаўнікі іншых прафесій, ён атрымлівае адукацыю, каб мець веды ў дадзеным кірунку. Але гэта і прызванне, паколькі каб паспяхова працаваць, трэба любіць дзяцей. Калі на ўроках проста даваць сухі матэрыял, выхаваць асобу, Чалавека з вялікай літары, актыўнага грамадзяніна нашай краіны, будзе вельмі складана.


Без сумненняў, Інеса Паўлаўна лічыць мову роднай, блізкай да сэрца. А яшчэ – мілагучнай ды ўнікальнай. Насамрэч, толькі ў нашай мове ёсць такая літара, як «ў» ( у нескладовае). На жаль, у рэальным жыцці можна сутыкнуцца з меркаваннем, што беларуская мова – гэта толькі прадмет, а не жывое маўленне. Задача настаўніка: паказаць, што беларуская мова – гэта сучасны, дынамічны і вельмі прыгожы інструмент для выказвання асабістых думак і пачуццяў, а Дзень пісьменства – цудоўная нагода ўзгадаць пра багацце роднай мовы, звярнуцца да твораў беларускіх аўтараў і перачытаць любімыя радкі.
– Мова – гэта скарбніца шматвекавой мудрасці, – адзначае суразмоўца. – Яна

Оставить комментарий

Похожие новости