НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
3.7/5 - (3 голоса)

Знаёмцеся: Варвара Якуновіч – вучаніца 6 класа Беражноўскай сярэдняй школы.
Варвара – мэтанакіраваная, старанная, уважлівая дзяўчына. Актывістка, спартсменка і да таго ж вельмі сціплая і працавітая.


У дзяўчынкі рознабаковыя інтарэсы. Наведвае Дзіцяча-юнацкую спартыўную школу пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі КСУП «Беражное». Займаецца вольнай барацьбой. У асабістай скарбонцы дзяўчынкі шматлікія ўзнагароды.
– Гэтым відам спорту займаюся шэсць гадоў, – удакладняе Варвара. – Адна з асноўных прычын, па якой абрала вольную барацьбу, – свабода руху. Тут няма жорсткіх рамак і абмежаванняў – можна выкарыстоўваць любыя тэхнікі і прыёмы, каб перамагчы. Акрамя таго, вольная барацьба патрабуе ад мяне пастаяннага развіцця і ўдасканалення.
Трэнер Сяргей Клімушка кажа, што Варвара вельмі адказная і сур’ёзная, таму з лёгкасцю перамагае. У гэтым годзе ўдзельнічала ў адкрытым першынстве па вольнай барацьбе ў г. Бяроза і заняла першае месца.
Займаецца Варвара два гады і ў школе мастацтваў.
– Канешне, у гэтым накірунку я паказваю не такія выдатныя поспехі, як у спорце, але з задавальненнем наведваю заняткі, – з усмешкаю расказвае дзяўчынка. – Яшчэ люблю катацца на веласіпедзе, гуляць з сяброўкамі ў розныя гульні і з радасцю дапамагаю сваім бацькам у хатніх справах.


Вольга ГУСАК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости