НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Урачыстае мерапрыемства з нагоды ўшанавання галоўных сімвалаў Беларусі прайшло ў нядзелю ў райцэнтры на плошчы Леніна.


Па традыцыі ў святкаванні прымае ўдзел шмат моладзі – навучэнцы школ, каледжаў. Таму што менавіта сёння будучым грамадзянам Беларусі трэба прывіваць павагу і пашану да сваёй Радзімы. Канешне ж, у першую чаргу гаворка ідзе пра яе сімвалы – Сцяг, Герб і Гімн.
Зацверджаныя на рэферэндумах у 1995 і 2022 гадах, яны сталі атаясамленнем свабоды і незалежнасці краіны.


З вітальным словам да ўдзельнікаў урачыстасці звярнуўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вячорка.
– Дзяржаўныя сімвалы – гэта наша гістарычная памяць, што звязвае ў адно гераічнае мінулае, сённяшняе і будучыню беларускай дзяржавы, – адзначыў Аляксандр Мікалаевіч. – Нядаўна мы адзначылі 80-годдзе Вялікай Перамогі. Мы памятаем і ўшаноўваем герояў, якія загінулі на палях бітваў, падарылі нам шанец жыць на жыватворнай беларускай зямлі. Наш абавязак берагчы праўду пра вайну, а уважлівае стаўленне да дзяржаўных сімвалаў – гэта адзін са спосабаў праяўлення патрыятызму, гонару за краіну, гатоўнасць яе абараняць. Мы славім нашы нацыяльныя каштоўнасці – імкненне да міру, адзінства, свабоду, сяброўства, гонар і працавітасць, мужнасць.


У 2021 годзе ў Мінску на плошчы Дзяржаўнага сцяга быў усталяваны рытуал прынясення клятвы вернасці Дзяржаўнаму сцягу Рэспублікі Беларусь. Так і на сённяшняй урачыстасці моладзь Століншчыны ад імя ўсіх сваіх аднагодкаў сказалі словы Клятвы. «Мы – прадстаўнікі маладога пакалення, якое выхавана ў традыцыях павагі да гераічнага мінулага і подзвігу продкаў; якое думкамі, пачуццямі і справамі даказвае вернасць Бацькаўшчыне; якое з гонарам бярэ на сябе адказнасць за будучыню Беларусі. Клянёмся быць годнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, захоўваць мір і спакой на беларускай зямлі, і калі спатрэбіцца, абараняць яе гэтак жа годна і самааддана, як нашы прадзеды ў гады Вялікай Айчыннай вайны».


Яшчэ адной неад’емнай часткай святкавання Дня галоўных сімвалаў краіны стала ўручэнне пашпартоў юным жыхарам раёна. З атрыманнем першага дакумента, які сімвалізуе ўступленне ў дарослае жыццё, падлеткаў павіншаваў старшыня Столінскага райвыканкама Аляксандр Пачко.
Ад імя моладзі раёна навучэнка гімназіі Ганна Бруцкая запэўніла ў тым, што яны будуць годнымі пераемнікамі традыцый. Будуць з гонарам несці званне – грамадзянін Беларусі.
Па завяршэнні канцэртнага пралогу да брацкай магілы загінуўшых савецкіх воінаў і партызан былі ўскладзены кветкі. Хвіліна маўчання…
Алена КЛІМУШКА
Фота Аляксандра НІКІФАРЭНКІ

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости