НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

С 21 марта по 12 апреля Министерство лесного хозяйства Республики Беларусь во второй раз проведет республиканскую добровольную акцию «Дай лесу новае жыццё!», направленную на восстановление ветровально-буреломных участков леса.

Напомним, осенью прошлого года старт этой инициативе Минлесхоза дал лично 🇧🇾Президент Александр Лукашенко.

В этот раз акция пройдет под эгидой Года благоустройства и 80-летия Великой Победы.

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 17 января
Сестра Хатыни

Сестра Хатыни

16 января, 2026
В ожидании чуда

В ожидании чуда

16 января, 2026

Оставить комментарий

Rate this post
Менавіта так называецца добраахвотная рэспубліканская акцыя, што праходзіць у Беларусі сёлета з 12 кастрычніка па 12 лістапада пад эгідай Міністэрства лясной гаспадаркі. Яе мэта – аднаўленне ветравальна-бураломных участкаў лесу.
Як бы банальна не гучала фраза, што лес – гэта наша багацце, але гэта на самай справе актуальна, асабліва ў наш час.
З-за ўрагану, які быў у ліпені, моцна пацярпелі і гаспадаркі людзей, і лясы. Асабліва ў Гомельскай вобласці.
Будучы ў пачатку кастрычніка на сваёй малой радзіме – у Шклоўскім раёне, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка асабістым прыкладам даў старт акцыі па аднаўленні лесу.
Па папярэдніх даных моцнымі вятрамі была пашкоджана драўніна на плошчы 25 тысяч гектараў з запасам драўніны 2,4 мільёна кубаметраў. Пры гэтым суцэльным санітарным высечкам належала два мільёны кубаметраў. У выніку наступных вятроў і дэталёвага абследавання аб’ём распрацоўкі толькі па іх павялічыўся амаль у тры разы.
Вось і неабходна хутка перапрацаваць пашко-джаны і павалены лес. А таксама неадкладна заняцца лесааднаўленнем.
Да акцыі можа далучыцца любы жадаючы. Так, на мінулым тыдні прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Століншчыны, дэпутаты рознага ўзроўню працавалі на тэрыторыі мясцовага лясніцтва.
На чале з кіраўніком раёна Рыгорам Пратасавіцкім, а таксама разам са старшынёю праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, нашым земляком Паўлам Калавурам, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандрам Вячоркам, старшынёю раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Ярашэвічам на плошчы больш за тры гектары было высаджана 18 000 елачак і бярозак.

Як адзначыў дырэктар Столінскага лясгаса Генадзь Кухараў, зараз уся тэхніка прадпрыемстваў працуе на ветравальна-бураломных лесасеках. Прычым, не толькі ў нашым раёне, а і дапамагаюць суседзям на Гомельшчыне – у Калінкавіцкім раёне. Відавочна, што пасля расчысткі ўчасткаў неабходна высадзіць новы лес. І аб’ёмы гэтыя даволі вялікія – прыкладна каля 13 тысяч гектараў. На працягу трох сезонаў – восень, вясна і восень – гэтыя плошчы павінны быць адноўлены.
Таму не заставайцеся абыякавымі: прыміце ўдзел у акцыі па аднаўленні нашага агульнага багацця – лесу!
Алена КЛІМУШКА
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 17 января
Сестра Хатыни

Сестра Хатыни

16 января, 2026
В ожидании чуда

В ожидании чуда

16 января, 2026
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости