НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Многа гадоў запар навучэнцы школ Столінскага раёна выязджаюць на аздараўленне ў Італію. Цэлы месяц школьнікі праводзяць у населеных пунктах на поўначы краіны, дзе папраўляюць сваё здароўе, набіраюцца новых сіл і ўражанняў.
Беларусь і Італія – краіны, размешчаныя за тысячы кіламетраў адна ад другой. Але нягледзячы на гэта, паміж нашымі народамі ўстаноўлены сяброўскія сувязі. Гэта дае магчымасць ўзаемнага азнаямлення з жыццём, гісторыяй і культурай абедзвюх краін.
Дэлегацыя з Італіі нядаўна прыбыла на Століншчыну. Чацвёра дарослых і пяцёра дзяцей прыехалі ў нашу сінявокую краіну, каб акунуцца ў яе самабытную і непаўторную культуру.
Першы дзень дэлегацыя правяла ў сталіцы. Потым наведалі Асавую, Плотніцу. У райцэнтры сабраліся бацькі са Століна, Рэчыцы, Веляміч.
У Столінскім ГДК гасцей сустракалі дзеці, настаўнікі, бацькі. Першыя хвіліны сустрэчы – самыя кранальныя: вітанні, абдымкі.
Для сяброў з Італіі была падрыхтавана прывітальная праграма. Дэлегацыю з надзвычай каларытнай дзяржавы сустракалі хлебам-соллю.
У фае дома культуры выступіў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай музыкі “Выцінанка” з салісткамі Аленай Дубойскай і Вікторыяй Падун. Калектыў, дарэчы, прадстаўляў Беларусь на Міжнароднай выставе “ЭКСПА-2015” у Мілане.
Дзіцячыя танцавальныя калектывы Столінскага ГДК пад кіраўніцтвам Алены Волкавай паказалі танцы “Крыжачок”, “Ладушкі-аладушкі”, “Беларусь”.
Праграма працягнулася вясёлымі забавамі з героем мультфільмаў Мішкам: рытмічнымі танцамі, паравозікам.
Ад імя бацькоў выступіла Анжаліка Калавур: “Мы рады вітаць вас на беларускай зямлі. Вы вельмі гасцінна прымаеце нашых дзетак у сябе, гэта бачна па іх вачах, якія свецяцца радасцю. У такіх выпадках не патрэбен перакладчык, усе эмоцыі зразумелы па люстэрку душы. Калі дзеці напоўнены радасцю і шчасцем ад знаходжання ў вашай краіне, гэта дорага каштуе”. Яна падарыла прысутным песню аб добрым настроі.
Настаўніца гімназіі Вольга Ражнова, якая суправаджае дзяцей на аздараўленне, прызналася у самых трапяткіх пачуццях да краіны, абрысы на карце якой нагадваюць бот, выказала словы падзякі за запрашэнні і арганізацыю аздараўлення.
Старшыня камітэта па арганізацыі аздараўлення ў Італіі Сабрына Цірабоскі выступіла перад прысутнымі: “Сёння – вельмі нацыянальны дзень. Мы хочам падзякаваць бацькам, якія адпускаюць дзяцей адпачываць. Час, які яны праводзяць у нас, вельмі разнастайны і насычаны. Увесь год мы рыхтуемся і чакаем нашых маленькіх гасцей. Выказваем
удзячнасць за цёплы прыём”.
У гасцей, бацькоў і дзяцей была магчымасць пагутарыць, падзяліцца ўспамінамі і ўражаннямі. Пасля дэлегацыя адправілася ў Столінскі краязнаўчы музей, здзейсніла водную прагулку ў Кораб’е.
Любоў Падарэцкая з Рэчыцы расказала карэспандэнту: “Мой старэйшы сын Арцём два гады запар ездіў у Сільвіну, гэта паўночная частка Італіі. Месяц жыў у італьянскай сям’і, якая вельмі дружалюбна прымала яго. Эмоцыі і ўражанні вельмі добрыя. Спадабалася ўсё: клімат, насычаная праграма, умовы пражывання. У буднія дні вучні займаліся ў школе з настаўнікам, выхадныя праводзілі з сем’ямі. Наведвалі шмат мясцовых славутасцяў. Вельмі ўдзячны арганізатарам за магчымасць наведаць Італію”.
Святлана МАРОЗ
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Победная Пасха

Победная Пасха

18 апреля, 2025
«Всецарица» прибудет на Столинщину
Одна жизнь – один шанс

Оставить комментарий

Похожие новости