НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Гэтае выказванне як мага лепш падыходзіць да малочна-таварнай фермы «Паўднёвае» ААТ «Новая Прыпяць». Бо ўжо напрацягу апошніх трох гадоў яна знаходзіцца сярод лідараў у раёне.


– Сакрэт такой стабільнасці ў якасным выкананні сваіх абавязкаў кожнага працаўніка, – гаворыць загадчык фермы Віталь Траякоў. – Таму што тут дзейнічае «эфект даміно»: калі ўпадзе адна фігурка – абавязкова паваляцца ўсе. Мяса-малочная вытворчасць патрабуе не толькі бездакорнай дысцыпліны, але і глыбокіх ведаў.


Зараз на ферме ўсяго 1 965 галоў, з якіх 480 – дойны статак. Надой на кожную карову з пачатку года павялічыўся на 2,5 кг і зараз складае 26,5 кг.


Гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы суме некалькіх фактараў – сбалансаванаму корму, павелічэнню расцёлаў, узнаўленню статка. Дарэчы, ферма «Паўднёвае» разлічана на поўны цыкл утрымання кароў – тут ёсць сваё радзільнае аддзяленне і цялятнік, а таксама іншыя дапаможныя памяшканні.
Сам жа Віталь Іванавіч з’яўляецца загадчыкам больш за пяць гадоў. А дагэтуль працаваў тут жа лабарантам. Прызнаецца, што ўзначальваць ферму і мець у падначаленні 40 чалавек – задача не з лёгкіх. Таму што трэба пастаянна трымаць руку на пульсе і быць гатовым да начных тэлефонных званкоў.


Хаця прызнаецца, што на іншай рабоце сябе проста не уяўляе, бо сельская гаспадарка, у прыватнасці жывёлагадоўля, гэта тое, што добра знаёма.
Віталь Іванавіч як толькі прыйдзе на ферму, абавязкова хваліць сваіх даярак, без вопыту і працавітасці якіх нельга было б заставацца ў ліку лепшых.


Людміла Чэчка восем гадоў працуе на ферме, дагэтуль была хатняй гаспадыняй. Прызнаецца, што спачатку было цяжка звыкнуць да ранніх пад’ёмаў, а зараз ужо і будзільнік не трэба. Мае трое дзяцей, якія ганарацца сваёй маці. І ёсць чаго – работа аператара машынага даення – гэта прафесія, якая ў прамым сэнсе слова дапамагае краіне зарабляць аўтарытэт і фінансавую стабільнасць.
Для Святланы Андрусевіч ферма таксама не чужое месца, бо дзіцяцем прыходзіла сюды, как дапамагчы маці, якая ўручную даіла па 15-17 кароў. Вось і занатавала памяць знаёмства з каровамі, як яскравы ўспамін, які зараз ператварыўся ў работу.


А вось Валянціна Андрусевіч – немясцовая, прыехала сюды аж з Навасібірскай вобласці. Пакахала хлопца, які быў на заробках, і адлегласць у чатыры тысячы кіламетраў не аказалася перашкодай. Палюбіла Беларусь і ніколі не пашкадавала, што калісьці наважылася на такі пераезд.
У другую змену на ферме працуюць тры даяркі – Ларыса Лунёва, Вольга Галейная, Вольга Грыб, якія таксама ўносяць вялікі ўклад у агульны поспех каманды «Паўднёвае»!
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Аккредитовано 593 национальных наблюдателя
Диабет – не приговор
Главное – порядок

Главное – порядок

15 ноября, 2024
Предыдущая новость

Оставить комментарий

Похожие новости