• ru
  • by
  • 22 октября

    USD

    EUR

    Столин

    14C

    Журавінавая асалода

    22.10.2024

    54

    0

    Rate this post

    20 кастрычніка ў Альманах прайшло раённае свята журавін

    Адкрыў святочную праграму старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Ярашэвіч. Ён заклікаў мясцовых жыхароў і ўдзельнікаў мерапрыемства захаваць наша прыроднае багацце, традыцыі, якія звязаны з гэтай цудоўнай ягадай.
    З прывітальным словам выступіла начальнік аддзела культуры Вольга Строк, якая падкрэсліла, што свята журавін – адно з самых яскравых і цёплых.

    – Сімвалічна, што гэтае свята праходзіць на альманскай зямлі, бо рэспубліканскі заказнік «Альманскія балоты» знаходзіцца на Століншчыне, – адзначыла Вольга Аркадзьеўна. – А цуда-дзейную ягаду мы называем цёпла – журавіны. Жадаю жыхарам Альман і ўсім гасцям моцнага здароўя, а балота каб усіх нас шчодра ўзнагароджвала сваімі дарамі. Сілаў вам і магчымасцяў у зборы гэтай лекавай ягады.
    Вольга Строк уручыла ўзнагароды прадстаўнікам сельскіх Саветаў, якія падрыхтавалі імправізаваныя журавінавыя палянкі, – Белавушскаму, Гараднянскаму, Глінкаўскаму, Рубельскаму, Рэчыцкаму, Стружскаму. Граматы аддзела культуры атрымалі калектывы мастацкай самадзейнасці, якія прынялі актыўны ўдзел у свяце, – дзіцячы танцавальны калектыў «Пралеска» (кір. Ала Дзенісовіч), «Батэрфляй» (кір. Ганна Буян), узорны ансамбль танца «Карамель» (кір. Алена Казеня), узорны ансамбль фальклорнага танца «Ніва» (кір. Васіль Ільінскі), клуб аматараў песні «Медуніца» (кір. Жанна Квятко), вакальны ансамбль «Сустрэча» (кір. Ала Ільінская), народны тэатр гумару і песні «Моства» (кір. Ніна Дабрынец), вакальны ансамбль «Зараніца» (кір. Мікалай Дзенісовіч). За захаванне народных традыцый і актыўную творчую дзейнасць узнагароджаны таленавітыя майстры раёна – Святлана Гунько, Праскоўя Палукошка, Валянціна Катасанава, Вале Пераходзька, Васіль Казачок.
    Далей да ўвагі гасцей прапанавалі незвычайны парад-дэфіле ўдзельнікаў конкурсу на лепшы касцюм, падрыхтаваны сельсаветамі. Лепшыя касцюмы балотнага царства, па меркаванні журы і гледачоў, падрыхтавалі прадстаўнікі Рэчыцкага і Рубельскага сельсаветаў. Яны атрымалі падарункі ад арганізатараў свята.
    Пасля прайшла цырымонія ўзнагароджвання лепшых збіральнікаў і нарыхтоўшчыкаў ягад. У Стружскім сельсавеце гэта Аліна Марыніч і Таццяна Буян, у Белавушскім – Галіна Ткачэнка і Васіль Дзенісовіч, у Гараднянскім – Аксана Кавалька і Любоў Кавалька, у Глінкаўскім – Алена Ворах (ва ўзроставай катэгорыі да 31 года), у Рубельскім – Іна Машлякевіч і Мікіта Машлякевіч, у Рэчыцкім – Святлана Новік, Таццяна Гузіч і Таццяна Гарцуева. Старшыня Стружскага сельсавета Ніна Ліпская падкрэсліла, што нарыхтоўшчыкі журавін у гэтым годзе закупілі больш за сто тон ягады. Яна ўручыла памятныя падарункі лепшым нарыхтоўшчыкам – Любові Буян і Івану Аглашэвічу.
    Удзельнікаў і гасцей свята чакалі выстаўкі работ народных майстроў, фотаработ, кампазіцый з выкарыстаннем лекавых і балотных раслін, продаж упрыгожванняў і цацак. У час свята прайшлі кірмаш-дэгустацыя «Цуды на стале», розыгрыш латарэі «Балотны вінаград». Са сваёй дзейнасцю знаёмілі прадстаўнікі пошукава-выратавальнага атрада «Віцязь», Столінскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі. Дзейнічала палявая кухня, працавалі гандлёвыя рады.
    Добры настрой усім без выключэння ўзняў святочны канцэрт з удзелам артыстаў раёна, а таксама прапанаваныя гульні і забавы.
    Людміла КАСПЯРОВІЧ
    Фота аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика