НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

За Гарадной – залежы гліны, таму ганчарны промысел тут бярэ свой пачатак у далёкім XV стагоддзі. Гараднянскія вырабы разыходзіліся за сотні кіламетраў, імі карысталіся ў Кіеве, Вільні, Варшаве і іншых сталіцах краін Еўропы. Яшчэ
стагоддзе таму ганчарным промыслам тут займалася больш за 200, а ў 1920-1930-я гады нават каля 500 сем’яў!

У Гарадной ніколі не спынялася ганчарнае кола. Дагэтуль промысел захоўвае сваю аўтэнтычнасць. З’явіліся маладыя людзі, якія купілі сучасныя кругі і заняліся рамяством продкаў. Гэта вельмі радуе. Значыць, усё робіцца нездарма.
– Кожны раз на пленэры, а праводзіцца ён раз на два гады, выбіраецца тэма, – кажа дырэктар Цэнтра ганчарства ў в. Гарадная Васіль Казачок. – У мінулы раз надалі ўвагу стварэнню «гляка» — гэта пасудзіна шаравіднай формы з вузкім горлам, у Гарадной яго называюць «банька». Дарэчы, самы маленькі посуд у нас — «мамзэлька» (ёй прысвячалі адзін з мінулых пленэраў), самы вялікі – «паляк» – гаршчок, у якім захоўвалі збожжа.


Падчас пленэра, які стар-таваў 28 ліпеня, на базе Цэнтра ганчарства прайшлі розныя майстар-класы для ўсіх жадаючых ад вядомых ганчароў – ад глінянай свістулькі і абярэга да посуду на ганчарным крузе. Таксама цікава было паназіраць за працэсам абпалу гараднянскага посуду ў мясцовым горне на дровах. І, як сказаў мясцовы ганчар Рыгор Кавалька, які на сёння з’яўляецца найстарэйшым ганчаром у Гарадной, на адзін абпал у малым горне умяшчальнасцю больш за 100 літраў неабходна не менш аднаго кубаметру дроў (пераважна бярозы і дуба), а таксама 6-7 гадзін. Але гэта яшчэ не ўсё – перш, чым дастаць посуд з горна, неабходна даць яму астыць. А на гэта адводзіцца часам больш за суткі. Бо калі адразу даставаць выраб і хутка астуджать, то ён лёгка можа лопнуць. А дадаць сюды яшчэ 1,5-2 тыдні на тое, каб перад «пакаваннем» горна сыры выраб з гліны высах, становіцца відавочным, што занятак гэты няпросты і патрабуе не толькі майстэрства, але і цярпення, вытрымкі.
Калі ў горн паклалі апошняе бярэмя дроў, падышоў адзін мясцовы ганчар Рыгор Кавалька:
– Сёлета я ўжо не «круціў» посуд, – кажа дзядуля. – Рукі ўжо не тыя, не слухаюцца. Але я заўсёды прыходжу, каб павітацца і пагутарыць са знаёмымі ўжо ганчарамі з іншых гарадоў і краін. Заўсёды з цікавасцю назіраў, як працуюць іншыя.
Рыгор Кавалька са сваіх 84 гадоў за ганчарным кругам правёў 60 (!) гадоў. Мог бы і цяпер працаваць, але, як той казаў, прыйшлося завяршыць кар’еру і «павесіць круг на цвік».


Завяршыўся пленэр трэцяга жніўня правядзеннем традыцыйнага «Гараднянскага кірмашу», дзе кожны жадаючы мог набыць керамічны выраб на свой густ і кашалёк. Усё ж такі, адзінкавы тавар – не з танных. Гэта вам не шлікернае ліццё, дзе ручную працу замяняюць агрэгаты і формы!
А пачалося мерапрыемства з традыцыйнага даставання абпаленага посуду, працягнулася шэсцем і ўшанаваннем ганчароў.
Да прысутных звярнуўся старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Ярашэвіч, які адзначыў важнасць правядзення фестывалю для Гарадной – гэта і новыя людзі, і новыя ўражанні, а таксама добраўпарадкаванне. Бо прыемна, калі дома ўтульна і чыста:
– Вось ужо восьмы раз на Міжнародны пленэр ганчароў збіраюцца прадстаўнікі з розных куткоў нашай краіны, а таксама блізкага замежжа. Чаму менавіта тут? Ды таму, што Гарадная – унікальная вёска, якой яшчэ ў ХV стагоддзі даравалі незалежнасць і свой герб. Спакон веку тут займаліся толькі рамяством. І як вы ўжо ведаеце, у гэтых месцах велізарныя запасы высакаякаснай гліны. За шэсць стагоддзяў у тэхналогіі ганчарства нічога не змянілася: круг, ножык, скрабок, гліна – вось, у прынцыпе, і ўсё, што фармальна трэба для вырабу добрага посуду. А яшчэ – цёплыя, тыя, хто любіць гэтую працу, рукі, жаданне прынесці людзям карысць і добры настрой. Бясспрэчна, у нашым цэнтры ганчарства гэты старадаўні промысел здабыў новае дыханне. Нацыянальная спадчына, якую ствараюць сваімі рукамі такія творчыя, як вы, людзі, несумненна адыгрывае каласальную ролю ў выхаванні будучага пакалення. Да таго ж сёння ў справе захавання і развіцця народных рамёстваў, падтрымкі таленавітых майстроў ярка бачныя пастаянныя намаганні дзяржавы. Упэўнены, вы, як вопытныя майстры, будзеце і далей перадаваць свае веды вучням, а вашы вырабы атрымаюць годную ацэнку. Не пераставайце здзіўляць нас сваімі творамі, ідэямі і задумамі.


Далей ушаноўвалі майстроў, многія з якіх у Гарадной не ўпершыню. Дыпломы ўдзельнікаў і памятныя сувеніры атрымалі: Алена Мініх (г. Уфа), Юрый Гефенедэр (г. Скапін), Наталля Жарэліна (г. Смаленск), Аляксандр Арлоў (Бабруйскі раён), Юрый Боўда (г. Бабруйск), Наталля Кабанава (г. Мінск), Вера Календа (г. Барысаў), Ларыса Глінская (г. Бяроза), Васіль Логвін (г. Брэст), Сяргей Молчан (г. Мінск), Віталь Раманоўскі (г. Пружаны), Павел Рабаў (г. Брэст), Віталь Шапялевіч (г. Ганцавічы), Іван Якушэнкаў (г. Баранавічы), а таксама мясцовыя ганчары Васіль Казачок, Рыгор Кавалька, браты Іван і Сяргей Шэлесты.
Завяршылася мерапрыемства правядзеннем свята вёскі і абласным этнаграфічным канцэртам «Рух Зямлі».
Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Предвыборные программы кандидатов в Президенты
Сказка на «Берестейских санях»
Мечты сбываются

Мечты сбываются

14 января, 2025
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости