НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Першы ў краіне фестываль працаўнікоў вёскі «Дажынкі» правялі ў мінулую нядзелю на Століншчыне – самым вялікім раёне краіны.
Наш раён завяршыў уборачную кампанію ў рэкордныя тэрміны – спатрэбілася крыху больш за месяц. З гэтай нагоды для хлебаробаў зладзілі традыцыйнае свята. У гэтым годзе сталіцай галоўнага свята раёна стаў аграгарадок Плотніца.
Адданасць земляробчым традыцыям, самаахвярнасць і высокая адказнасць, праяўленая падчас жніва хлебаробамі Століншчыны, заслугоўваюць высокіх узнагарод.


На галоўным раённым свяце прысутнічалі прадстаўнікі дэлегацый з усіх 16 сельскагаспадарчых арганізацый Столінскага раёна, якія сваёй плённай працай унеслi вялiкі ўклад у агульны каравай.
Менавіта ім мы выказваем словы ўдзячнасці за працу.
Павіншавалі пераможцаў, прызёраў і перадавікоў у сельскай гаспадарцы старшыня райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Вячорка, старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Ярашэвіч, першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Васіль Літвінкевіч, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Саланевіч і старшыня Столінскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Семянюк.

Пасля ўручэння дажыначнага снапа да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі:
– Калі казаць пра вынікі мінулай пяцігодкі, аграрыі Століншчыны прыраслі на 160 працэнтаў. За тры гады гэтай пяцігодкі ўжо на 120 працэнтаў. Таму будучыня ў Століншчыне толькі за кошт эфектыўнага развіцця вытворчасці. На Століншчыне абрад «Дажынак» праводзіцца з 1984 года, калі з’язджаліся ўсе прадстаўнікі ўсіх абласцей. Тады гэта быў фестываль пад эгідай культуры.
Свята працаўнікоў вёскі – гэта не толькі магчымасць сказаць шчырыя словы падзякі, гэта выдатная нагода адзначыць лепшых і ўручыць заслужаныя ўзнагароды. Першымі на святочную сцэну выйшлі кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый раёна, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю і сталі пераможцамі ў 2024 годзе. І пераможцам раённага спаборніцтва стала КУВП «Манькавічы» на чале з Аляксеем Мікулічам. Другое месца заняў СВК «Фядорскі» (старшыня Мікалай Агафонаў), трэцяе – ААТ «Новая Прыпяць» (дырэктар Андрэй Засімовіч).


Далей Рыгор Пратасавіцкі ўшаноўваў пераможцаў раённага спаборніцтва, якія занялі першыя месцы на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2024 годзе: старэйшага камбайнера СВК «Фядорскі» Леаніда Свірскага; мала-дзёжны экіпаж ААТ «Новая Прыпяць» у складзе старэйшага камбайнера Аляксея Ляшкевіча і камбайнера Івана Сямейкі; вадзіцеля КУВП «Манькавічы» Фёдара Белавуса; маладога вадзіцеля ААТ «Палессе АВМ» Сяргея Дзямко; галоўнага агранома СУП «Рубельскі» Дзмітрыя Пашкаўца; галоўнага інжынера СВК «Фядорскі» Дзяніса Савецкага.
У нашага народа заўсёды ў пашане людзі, рукамі якіх вырошчваецца хлеб. Мудрасць хлебароба, яго клапатлівае стаўленне да зямлі, цярпенне і працавітасць выклікаюць павагу і прызнанне. На сцэну былі запрошаны пераможцы раённага спаборніцтва, якія занялі другія месцы: экіпаж СВК «Фядорскі» ў складзе старэйшага камбайнера старэйшага камбайнера Сяргея Дворака і камбайнера Віктара Саўчука; вадзіцель КСУП «Прыпяць-2009» Мікалай Вярэніч; малады вадзіцель ААТ «Палеская ніва» Юрый Бруцкі.
Трэція месцы на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур занялі: экіпаж СВК «Фядорскі» ў складзе старэйшага камбайнера Віталя Пешка і камбайнера Аляксандра Пачуйкі; вадзіцель КУВП «Манькавічы» Дзмітрый Яхнавец; малады вадзіцель ААТ «Новая Прыпяць» Аляксандр Мамайка.


Ганаровымі граматамі і падзячнымі лістамі раённага выканаўчага камітэта былі ўзнагароджаны: трактарыст-машыніст КСУП «Відзіборскі» Уладзімір Яворскі; трактарыст-машыніст КСУП «Прыпяць-2009» Міхаіл Гарагляд; трактарыст-машыніст ААТ «Палессе АВМ» Аляксей Знавец; трактарыст-машыніст ААТ «Кароцічы» Іван Леська; вадзіцель КСУП «Відзіборскі» Анатоль Хірса; трактарыст-машыніст ААТ «Кароцічы» Іван Кудласевіч.
Ганаровымі граматамі і падзячнымі лістамі раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны: дырэктар ААТ «Кароцічы» Васіль Кудласевіч; трактарыст-машыніст ААТ «Церабяжоў-Агра» Сяргей Юрчук; трактарыст-машыніст СУП «Рубельскі» Мікалай Каляда; трактарыст-машыніст КСУП «Прыпяць-2009» Міхаіл Вярэніч; трактарыст-машыніст КСУП «Рухчанскі» Сяргей Васілевіч і вадзіцель ААТ «Палеская ніва» Аляксандр Кананчук.
Ганаровымі граматамі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні і падзякай начальніка ўпраўлення ўзнагароджаны: трактарыст-машыніст КСУП «Струга» Уладзімір Козел; вадзіцель КСУП «Рухчанскі» Мікалай Колб; трактарыст-машыніст ААТ «Палессе АВМ» Мікалай Акуліч; вадзіцель ААТ «Церабяжоў-Агра» Яўген Вярэніч; трактарыст-машыніст КСУП «Беражное» Канстанцін Юрко; трактарыст-машыніст КСУП «Варані» Аляксандр Хлябовіч і вадзіцель ААТ «Лядзецкі» Іван Астапчук.
Ганаровымі граматамі і падзякамі Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны: сямейны экіпаж камбайнераў ААТ «Новая Прыпяць» у складзе Уладзіміра і Валерыя Буяк; вадзіцель СУП «Рубельскі» Анатоль Ляшкевіч; сямейны экіпаж камбайнераў ААТ «Новая Прыпяць» у складзе Дзмітрыя і Руслана Бойка; вадзіцель СВК «Фядорскі» Дзмітрый Багатка; сямейны экіпаж камбайнераў ААТ «Новая Прыпяць» у складзе Івана і Рыгора Крупкевічаў; вадзіцель КСУП «Відзіборскі» Сяргей Зельманчук; вадзіцель СВК «Фядорскі» Аляксей Курган.


Ганаровымі граматамі і падзякамі Столінскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны: трактарыст-машыніст ААТ «Церабяжоў-Агра» Васіль Лукша; трактарыст-машыніст СФГ «вопыт КАА» Мікалай Давідчук; трактарыст-машыніст ААТ «Палеская ніва» Уладзімір Ляшкевіч; вадзіцель КСУП «Струга» Аляксандр Батвінка; трактарыст-машыніст ААТ «Лядзецкі» Валерый Ляшук; вадзіцель КСУП «Беражное» Вячаслаў Васілевіч і трактарыст-машыніст КСУП «Варані» Анатоль кукулеску.
Таксама ў рамках раённых «Дажынак» стала добрай традыцыяй праводзіць конкурс на лепшую кампазіцыю з цюкоў саломы сярод сельскагаспадарчых арганізацый Століншчыны. Журы конкурсу вызначыла пераможцаў. Першае месца заняла кампазіцыя пад назвай «Прыгарынская прыстань Дажынак» прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Новая Прыпяць» (старшыня прафкама Аляксандр мазоль); другое месца-кампазіцыя «Рухчанскі падворак» першаснай арганізацыі КСУП «Рухчанскі» (старшыня прафкама Таццяна Бруцкая) і трэцяе месца – кампазіцыя «у гасцях у казкі» прафсаюзнай арганізацыі СВК «Фядорскі» (старшыня прафкама Юлія Мельніковіч). Таксама дыпломамі ўдзельнікаў конкурсу, якія не занялі прызавыя месцы, удастоены прафкамы ААТ «Церабяжоў-Агра», ААТ «Кароцічы», ААТ «Палессе АВМ», КСУП «Відзіборскі», КСУП «Прыпяць-2009».

Пасля ўрачыстай часткі, прысвечанай «Дажынкам», свята працягнулася Днём вёскі.
Ганаровымі граматамі райвыканкама за ўклад у падрыхтоўку і правядзенне раённага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2024» у аг. Плотніца ўзнагароджаны дырэктар КСУП «Прыпяць-2009» Рыгор Курган і машыніст экскаватара «ПМК Столінрайаграсэрвіс» Іван
Лобец.
За шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі са святкаваннем раённага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі падзячнымі лістамі райвыканкама ўзнагароджаны галоўны бухгалтар КСУП «Прыпяць-2009» Валянціна Вабішчэвіч; прараб КСУП «Прыпяць-2009» Васіль Вярэніч і юрысконсульт КСУП «Прыпяць-2009» Святлана Свірская.
На сцэне таксама ўшаноўвалі Ганаровымі граматамі і падзякамі раённага Савета дэпутатаў жыхароў аг. Плотніца за добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у добраўпарадкаванне і навядзенне парадку на зямлі Плотніцкага сельсавета ў сувязі з падрыхтоўкай да правядзення раённага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі.
Так, былі ўзнагароджаны настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы іерэй Павел Мануйла; аграном КСУП «Прыпяць-2009» Анатоль Бокша; машыніст экскаватара Столінскага ПМС Ігар Ванагель; слесар-рамонтнік структурнага пад-раздзялення «Дрэваапрацоўка» КУШВП «Столінская ЖКГ» Сяргей Вярэніч; трактарыст цэха «Спецгараж» КУШВП «Столінская ЖКГ» Сяргей Літвінка; трактарыст-машыніст КСУП «Прыпяць-2009» Ігар Некрашэвіч і інжынер па ахове працы і тэхніцы бяспекі КСУП «Прыпяць-2009» Міхаіл Тарыгін.
Завяршылася святкаванне канцэртнай праграмай «Хлебам і песняй славім свой край» з удзелам лепшых творчых калектываў і сольных выканаўцаў раёна.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Победная Пасха

Победная Пасха

18 апреля, 2025
«Всецарица» прибудет на Столинщину
Одна жизнь – один шанс
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости