З 28 ліпеня па чацвёртае жніўня пройдзе VIІI Міжнародны пленэр ганчароў пад назвай «Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: захаванне традыцыйных тэхналогій ганчарства, адраджэнне і развіццё ў сучасных умовах».
28 ліпеня ў в. Гарадная адбудзецца ўрачыстае адкрыццё пленэру.
На працягу мерапрыемства ганчароў і ўсіх гасцей чакаюць мастар-класы, круглыя сталы, абмен творчым вопытам, экскурсіі (урочышча Стасіна, раённы краязнаўчы музей, мастацкая галерэя Сяргея Місюна, Цэнтр драўлянай скульптуры в. Цераблічы).
Трэцяга жніўня пройдзе абласная выстаўка майстроў народнай творчасці і круглы стол па выніках пленэру. У 14.00 пачнецца свята вёскі «Гараднянскі кірмаш», у рамках якога – святочнае шэсце, урачыстае закрыццё пленэру, узнагароджванне ўдзельнікаў, выступленне калектываў. У 15.30 адбудзецца абласны этнаграфічны канцэрт «Рух зямлі».
Чацвёртага жніўня для ўдзельнікаў запланавана культурная праграма ў г. Брэсце з экскурсіямі па Брэсцкай крэпасці, музеі выратаваных каштоўнасцяў, абласным краязнаўчым музеі і г. д.