16 лютага ў Рэчыцкім ГДК адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 35-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана і Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
На памятную сустрэчу запрасілі адважных і моцных духам людзей, для якіх выкананне іх грамадзянскага абавязку стала важнай складаючай агульначалавечых каштоўнасцяў. А таксама малодое пакаленне, якое толькі пачынае ўсведамляць асноўныя абавязкі перад Радзімай. Для іх прыклад воінаў-інтэрнацыяналістаў з’яўляецца важным крокам да патрыятычнага самаўсвядомлення. Сёння ўсе мы ганарымся іх подзвігам і славім нашых абаронцаў.
У час мерапрыемства выступілі старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Аляксандр Ярашэвіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Бабаловіч, якія падзякавалі людзям, што выконвалі інтэрнацыянальны абавязак, за іх мужнасць, непахіснасць і неабыякавасць да тых працэсаў, якія сёння адбываюцца ў нашым грамадстве, таму і зараз гатовы стаць на абарону сваёй зямлі. Яны актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці, садзейнічаюць патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення.
Ваенны камісар Столінскага раёна Сяргей Патрубейка адзначыў, што за ўвесь перыяд вайны ў Афганістане прайшлі 620 тысяч савецкіх ваенна-служачых, за ваенныя і іншыя заслугі былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі больш 200 тысяч, 86 – удастоены звання Героя Савецкага Саюза. У Афганістане ваявалі каля 30 тысяч беларусаў, больш 750 чалавек не вярнуліся дадому, 12 з іх лічацца без вестак прапаўшымі.
Пад гучная апладысменты ўдзельнікаў сустрэчы Аляксандр Бабаловіч уручыў віноўнікам урачыстасці юбілейныя медалі.
Далей да ўвагі прысутных прапанавалі канцэртную праграму, якую падрыхтавалі настаўнікі і вучні Рэчыцкай школы мастацтваў. А ў канцы мерапрыемства выступіў адзін з удзельнікаў вайны ў Афганістане – Уладзімір Карповіч, які ад імя сваіх паплечнікаў выказаў падзяку за пашану прадстаўнікам улады, Рэчыцкаму сельсавету, арганізатарам мерапрыемства, удзельнікам канцэрта і ўсім, хто надаў увагу сваім землякам і ўшанаваў памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Людміла
КАСПЯРОВІЧ
Фота аўтара