Наши – лучшие!
17.05.2024
104
0
17.10.2023
283
0
Адна з адметных рысаў Століншчыны – гэта мнагадзетныя сем’і.
Сапраўдная каштоўнасць і гонар для нас.
Па традыцыі напярэдадні Дня маці праходзіць урачыстае мерапрыемства, на якім галоўныя гераіні – гэта жанчыны, якія маюць высокую дзяржаўную ўзнагароду – ордэн Маці.
Сёлета ўдзельнікаў святочнага пасяджэння гасцінна вітаў Давыд-Гарадок. Напачатку адбылася сустрэча-дыялог мнагадзетных матуль з членам Савета Рэспублікі, старшынёю Столінскага райвыканкама Рыгорам Пратасавіцкім.
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад другога кастрычніка ордэнам Маці ўзнагароджаны дванаццаць прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва нашага раёна. Гэта Марына Кірыловіч, Марыя Пявец, Ірына Ярмоліч, Валянціна Грыб, Наталля Чынікайла, Людміла Лемяза, Настасся Гром, Наталля Тарасевіч – усе жыхаркі аграгарадка Альшаны, а таксама Алена Бандарчук са Століна, Марыя Андрайкавец з Рамля, Вольга Яхнавец з Белавушы і Дар’я Жыткевіч з Відзібора.
Як бачым, пераважная колькасць жанчын з Альшан. І маці цікавіла пытанне будаўніцтва яшчэ аднаго дзіцячага садка ў гэтым населеным пункце. Абмяркоўвалі і праблему добраўпарадкавання тэрыторыі, пад’езду да школаў. Неабыякава ставяцца жанчыны і да цэнтра свайго населенага пункта – жадаюць, каб было ці то прыгожае месца для адпачынку, ці то добрая плошча. Гаварылі і пра асабістыя моманты.
Трэба адзначыць, што мнагадзетныя маці вельмі сціплыя, нешматслоўныя.
Далей святочная праграма працягнулася віншаваннямі ад кіраўніка раёна ўсім жанчынам і ўручэннем ордэнаў Маці.
– Няма больш высокага прызначэння на зямлі, чым падарыць чалавеку жыццё. І няма большага шчасця, чым бачыць, што тваё дзіця расце шчаслівым і годным чалавекам, – адзначыў Рыгор Васільевіч. – А калі гэта не адно-двое, а трое, чацвёра, пяцёра і болей дзяцей, то гэта ўжо подзвіг! Менавіта таму на дзяржаўным узроўні зацверджана самая высокая ўзнагарода для жанчын-маці, якія нарадзілі і выхавалі пяць і болей дзетак, – ордэн Маці.
– З’яўляючыся актыўнымі жыхарамі раёна, вы паспяхова спалучаеце мацярынскія абавязкі з удзелам у працоўным і грамадскім жыцці, – сказаў старшыня райвыканкама. – Вы сапраўдныя працаўніцы, гонар сваіх працоўных калектываў і ганаровыя грамадзяне нашай малой радзімы. Вы – гарант сацыяльнага спакою ў краіне, таму што вы, як ніхто іншы, зацікаўлены ў стабільнасці і развіцці Беларусі. Бо мірнае і шчаслівае жыццё сваіх дзетак для вас самае галоўнае.
Святочным падарункам усім удзельнікам урачыстасці стала канцэртная праграма «Душы мацярынскае святло!».
Алена
КЛІМУШКА
Фота аўтара
Обсуждение
Читайте также
Наши – лучшие!
17.05.2024
104
0
Транспортная инспекция напоминает пользователям системы BelToll о порядке подачи обращений в электронной форме
15.05.2024
133
0
Дню Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь
10.05.2024
330
0
Поклонимся великим тем годам
08.05.2024
361
0
Закладка сенажа – искусство
03.05.2024
285
0
в центре внимания
30.04.2024
274
0
Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.