НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
5/5 - (1 голос)

18 верасня ў аддзяленні дённага знаходжання для
грамадзян пажылога ўзросту Столінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па ініцыятыве кіраўніка гуртка Алы Васечка адбылося пасяджэнне
клуба «Літаратурнае кафэ», кіраўніком якога з’яўляецца Ларыса Вырко.
У рамках сустрэчы актывісты аддзялення звярнуліся да беларускага народнага календара, згодна з якім 21 верасня святкуецца Малая Прачыстая або Багач – так у народзе называюць заключнае свята збору ўраджаю.
Удзельнікі мерапрыемства падрыхтавалі тэматычную выстаўку, на якой прадэманстравалі нашу палескую гасціннасць і багаты ўраджай, што атрымалі на сваіх падворках. На стале таксама стаялі розныя прысмакі. Дбайныя гаспадынькі правялі дэгустацыю самаробнай гарбаты розных гатункаў, дзяліліся сакрэтамі вырошчвання траў і зёлак.
Слова ўзяла Ларыса Вырко, якая расказала прысутным пра гэты дзень, абапіраючыся на тое, у што верылі нашы продкі:
– Багач ці Багатнік, Багатуха, Гаспожка Багатая, Другая Багародзіца, Другая Спажа, Другая, Малая ці Меншая Прачыстая – свята, якое заканчвала цыкл вырошчвання ўраджаю, – падкрэсліла выступоўца. – Пра нашы народныя традыцыі мы не павінны забываць. Нягледзячы на тое, што мы актыўна адзначаем Дажынкі, пра Багач трэба памятаць. Багач – гэта лубок з жытам, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Жыта для Багача зносілі жыхары ўсёй вёскі. У хату, дзе знаходзіўся Багач, запрашалі святара. Пасля набажэнства лубок з жытам і запаленай свечкай у суправаджэнні ўсіх жыхароў абносіўся па ўсёй вёсцы і вакол статка. Затым удзельнікі дзейства ішлі да наступнай хаты, у якую на цэлы год пераносіўся Багач. Яго размяшчалі пад абразамі на покуці хаты гаспадароў. Усе гэтыя дзеянні былі скіраваныя на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.
На Багача людзі імкнуліся адпачыць ад гаспадарчай працы: хадзілі адзін да аднаго ў госці, ладзілі кірмаш і гулянні, падчас якіх хлопцы выглядалі дзяўчат, а дзяўчаты куплялі чырвоныя хусткі і пацеркі ды чакалі жаніхоў. Гэта было дарэчы, паколькі ў некаторых мясцінах Беларусі вяселлі ладзіліся пераважна ўвосень, да Каляднага посту.
У гэты дзень назіралі за надвор’ем і паводзінамі жывёл. Напрыклад, калі раніцай туман, то хутка пойдуць дажджы, калі ж дзень ясны, то добрае надвор’е пратрымаецца да канца кастрычніка. Калі пасля Малой Прачыстай хатняя жывёла імкнецца на пашу вельмі рана, то і зіма будзе ранняя.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства далучыліся да змястоўнай гаворкі, выказвалі свае меркаванні і давалі парады адзін аднаму. Сустрэча атрымалася вельмі цёплай і цікавай.
Людміла
КАСПЯРОВІЧ
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости