НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Восень сёлета выдалася занадта пунктуальная: прыйшла пры «поўным парадзе» – з дажджамі і халоднымі вятрамі. Для сельскіх прадпрыемстваў нашага раёна вялікія ападкі сталі сур’ёзнай праблемай для запланаваных работ. У першую чаргу – для сяўбы азімых культур.

А вось у ААТ «Палессе АВМ» асеннія работы кіпяць. Як расказаў галоўны аграном гаспадаркі Аляксей Васюхневіч, з 530 запланаваных гектараў пасеялі 134 гектары азімай пшаніцы і 20 – азімага жыта. Асабліва хвалююцца за ячмень, які трэба было пасеяць да 25 верасня на плошчы ў 70 гектараў. Калі спазніцца, можа не перазімаваць добра.

А ў мінулую сераду адразу за Вялікім Малешавам ва ўрочышчы Рублёўка працягнулі сяўбу азімай пшаніцы. Вялізны агрэгат «Джон Дзір» з новай сеялкай «Амазон 6003-2С» не змог праехаць і некалькі метраў: вялізныя колы праваліліся ў глебу.​

– Зямля ў нашай гаспадарцы даволі цяжкая, так мовіць, тлустая, – адзначае вопытны механізатар Пётр Карняйчук. – ​ Яна даволі хутка назапашвае вільгаць і доўга сохне. Калі не ўсталюецца спрыяльнае надвор’е, давядзецца «дапамагаць» зямлі метадам культывацыі.

Гэтым у час майго візіту і займаўся механізатар Міхаіл Струпінскі, які ў гаспадарцы з 2001 года.

А вось Васілю Кадолічу, які падвозіць насенне, яшчэ давя-дзецца назапасіць вопыт. Сам родам з Аздаміч, закончыў Столінскі сельскагаспадарчы ліцэй і прыйшоў сюды на адпрацоўку. Потым ажаніўся і застаўся ў Вялікім Малешаве.

Пакуль на гэтым полі пачынаюць сеяць, на другім пераворвае глебу пасля кукурузы Мікалай Акуліч.

Пакуль мы размаўлялі, «пад’ехалі» абеды, таму Мікалай пайшоў падсілкавацца. Што вельмі дарэчы, бо работы ў яго хапае – уборка кукурузы ў поўным разгары. А ў ААТ «Палессе АВМ» яе выгадавалі на славу, ураджайнасць складае 359 цэнтнераў з гектара.​

Як адзначыў галоўны аграном гаспадаркі Аляксей Васюхневіч, гэтаму паспрыяла некалькі фактараў, у тым ліку і дажджы, якія зараз трапілі ў няміласць. Усяго пасеяна «царыцы палёў» 637 гектараў, убрана – 335 гектараў. Сяргей Дзямко, выціраючы рукі ад зямлі, кажа, што літаральна гадзіну працуюць, а праехаць ужо складана.

А вось на полі ўбірае кукурузу Валянцін Серадзін, які ў гаспадарцы больш за 30 гадоў. Працуе на КВК-800, пакуль тэхніка не падводзіць.

– На маёй памяці ў нас заўсёды ўдалая кукуруза была, – кажа ён. – У гэтым годзе таксама не падвяла, так што ёсць з чым працаваць.

Ганна МЕЛЬНІК

Фота аўтара

 

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Центр общественного наблюдения
И погода благоволит

И погода благоволит

17 января, 2025
Повторение – мать учения

Оставить комментарий

Похожие новости