НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Сёлетні векавы юбілей з моманту абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь, якая потым змяніла назву на Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку, прынёс з сабою шмат публікацый у прэсе.
Меркаванні пра гэтую дату самыя розныя. Аднак у сваёй большасці ўсе сыходзяцца на адным – менавіта тады быў закладзены гістарычны падмурак для цяперашняй суверэннай Беларусі.
На мінулым тыдні ў Столінскай цэнтральнай бібліятэцы прадстаўнікі розных пакаленняў – ветэраны працы, былыя і цяперашнія прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, настаўнікі гісторыі, вучні каледжа, ліцэя і школ – падзяліліся сваімі ўспамінамі, выказалі свае меркаванні пра станаўленне і развіццё Беларусі.
Старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Ярашэвіч, пачынаючы гутарку, адзначыў, што пакаленні мяняюцца, але ранейшым застаецца наш славянскі дух, нашы традыцыі. Для цяперашняй моладзі галоўны наказ – зберагчы і памножыць тыя напрацоўкі, дасягненні, што ў якасці падмурка заклалі нашы продкі.
І Валянціна Мірановіч, і Альбіна Калодзій, і Іван Вярэніч, Ніна Кісель, Вольга Адамовіч і Людміла Кісель – заслужаныя людзі раёна, якія з катэгорыі адданых роднай зямлі, падзяліліся сваімі ўспамінамі. Шчыра гаварылі не толькі пра станоўчыя моманты, але нагадалі і пра “перагібы” савецкіх часоў. Тым не менш, усе сышліся на адным, што гісторыю трэба шанаваць і ні ў якім разе не спрабаваць перапісаць, перайначыць. Трэба рабіць высновы, аналізаваць памылкі і крочыць наперад.
Лозунгі сучаснай Беларусі – “За моцную і квітнеючую Беларусь!”, “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” – гэта не проста прыгожыя выказванні. Яны трывала ўвайшлі ў наша жыццё. Вельмі прыемна, што наша моладзь не адмаўляецца ад мінулага, а робіць упэўненыя крокі ў сучаснасць, якая штодня адкрывае новыя гарызонты ва ўсіх сферах дзейнасці.
Алена
КЛІМУШКА
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости