НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post
Прайшлі раённыя дажынкі, але аграрыям пакуль не да адпачынку. Напрыклад, у ААТ «Новая Прыпяць»  убіраюць кукурузу на сянаж.
Туды мы накіраваліся з кіраўніком вытворчага ўчастка № 2 Аляксандрам Мазалём,  які адзначыў, што нашай краіне ў гэтым годзе пашанцавала з надвор’ем: нягледзячы на дажджлівы ліпень, умовы былі і застаюцца даволі спрыяльнымі.  Кукуруза ў некаторых месцах дасягае амаль чатырох метраў, нядрэнная і зярняўка, таму прычэпы машын набіваліся літаральна за некалькі хвілін. Усяго на гэтым вытворчым участку на адвозцы заняты сем адзінак тэхнікі. Яны з поля адпраўляюцца да сянажнай траншэі, якую закладваюць у Давыд-Гарадку.
На МАЗе многа гадоў працуе Міхаіл Альгамец, які яшчэ юнаком прыйшоў у гаспадарку. Яго малодшы брат Аляксей – таксама вадзіцель.
На кормаўборачных камбайнах яшчэ адзін сямейны тандэм Андрайчукоў. У бацькі Міхаіла камбайн замежнай вытворчасці Krone BiG X 780, якому два гады. А вось у яго сына Аляксандра, які да таго ж з’яўляецца механікам у гаспадарцы, айчынны агрэгат – «Палессе». Як спецыяліст, ён адзначае, што нашы камбайны пастаянна мадэрнізуюцца і зараз практычна не ўступаюць па тэхнічных характарыстыках.
На полі, дзе заканчвалася сяўба азімага рапсу,  працуе Павел Сямейка. За 11 дзён ён пасеяў 600 гектараў культуры, якая, да слова, у гэтым годзе прынесла добры прыбытак.
– Убралі больш за дзве тысячы тон і ўсё рэалізавалі па выдатнай цане, – пацвярджае лічбамі дадзены факт Аляксандр Мазоль. – Рапс добра перазімаваў, але з-за дажджоў давялося яго дадаткова апрацоўваць. Увогуле, культура гэта надта патрабавальная, таму клопатаў з ёй у агранамічнай службы хапае.
Яшчэ адна работа, якой заняты ў гаспадарцы, – гэта адвозка саломы. Уся яна канчаткова спрэсавана і чакае сваёй чаргі на полі.
Развітваемся з ААТ «Новая Прыпяць» ненадоўга: хутка пачнецца поўнамаштабная сяўба азімых культур, ад якасці якой залежыць ура-джай ужо наступнага года. А калі будзе хлеб, то будзе і да хлеба.
Ганна
 МЕЛЬНІК
Фота аўтара
Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости