НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Вольга Фёдараўна Сыса – былы начальнік цэха Давыд-Гарадоцкага электрамеханічнага завода. Зараз гэтай жанчыне 83 гады і жыве яна побач з заводам, які быў для яе другім домам. Што не дзіўна, бо на ім працавалі яе муж і сыны.
Пераглядаю стары артыкул былога карэспандэнта «Навін Палесся» Мікалая Кецькі: «Муж і жонка Сыса працуюць на заводзе з моманту яго заснавання. Вольга Фёдараўна – намеснік начальніка мантажна-зборачнага цэха. Яе муж Іван Сцяпанавіч – машыніст халадзільных установак. Пасля заканчэння дзесяцігодкі і службы ў арміі ў цэх, дзе працуюць бацькі, прыйшоў старэйшы сын Сяргей. Любоў да сваёй працы перадалі і малодшаму Анатолю…».
Гэты артыкул быў напісаны ў далёкім 1987 годзе. Вольга Фёдараўна – ураджэнка Моталя Пінскага раёна – даказала ўсім, што жанчына можа кіраваць не горш за мужчын. Прыехала сюды ў 1958 годзе пасля заканчэння Пінскага мяса-малочнага тэхнікума па размеркаванні. За плячыма было галоднае пасляваеннае дзяцінства і жаданне хутчэй стаць на ногі. Вучылася выдатна, закончыла школу з пахвальнай граматай, таму паступіла без экзаменаў. Скончыўшы ўстанову, прыехала ў Давыд-Гарадок і ўладкавалася на тады перспектыўны масласыраробчы завод, які толькі адчыніўся. Была загадчыкам лабараторыі. Тут жа пазнаёмілася з будучым мужам, стварыла сям’ю. А праз 17 гадоў завод зачынілі і многіх работнікаў вазілі на работу ў Столін. Там патрэбнай пасады не знайшлося. Калі пацвердзілася, што ў Давыд-Гарадку будуюць цэх № 11 Брэсцкага электрамеханічнага завода, усіх работнікаў паабяцалі ўладкаваць на ім. Так і адбылося. Спачатку Вольга Сыса была майстрам мантажна-зборачнага цэха, потым старшым майстрам, намеснікам начальніка цэха, які пасля і ўзначаліла. Перакваліфікавалася дзякуючы курсам у Брэсце. І вось гэтая жанчына ўзначальвала цэх, у якім працавала каля 300 чалавек!
– А ў нас ніколі не было праблем ні з кадрамі, ні з дысцыплінай, – папярэдзіўшы маё пытанне, адказвае Вольга Фёдараўна. – Па-першае, былі створаны добрыя ўмовы, а па-другое, на заводзе была вялікая зарплата. І ніхто не задаваў пытанне, чаму трэба ў выхадны дзень выйсці альбо звышурочна працаваць. Усе разумелі, што гэта дзеля агульнай справы. Так атрымалася, што я ўзначальвала цэх у залатыя для завода гады. Будавалася жыллё для работнікаў, і мая сям’я таксама атрымала кватэру. Упэўнена, каб не развал Савецкага Саюза, наш завод быў бы адным з лепшых.
Вольга Фёдараўна пайшла на заслужаны адпачынак у 1994 годзе, але і дагэтуль хвалюецца за завод, тым больш на ім працуе сын Сяргей.
– Канешне, мне цікава, што там адбываецца. Няма сумнення ў тым, што людзі ў нас вельмі працавітыя, адказныя, надзей-ныя. І мне вельмі хацелася б, каб электрамеханічны завод стаў патрэбным, як раней.
На жаль, Вольга Фёдараўна больш за два гады, як удава. Жыве разам з сынам. Захо-дзяць у госці былыя калегі, з якімі яшчэ больш яскрава ўспамінаюцца былыя гады. Цікавіцца навінамі ў свеце.
– Няма нічога важнейшага, чым мір і спакой. У вайну фашысты спалілі нашу хату, і з усёй гаспадаркі засталася адна карова. Маці стрымлівала слёзы, гледзячы на папялішча. Клець перабудоўвалі ў дом. І кавалку хлеба былі рады. Гэта не павінна паўтарыцца. А калі ёсць рукі і ногі, галава на плячах, можна ўсяго дасягнуць, – упэўнена Вольга Фёдараўна.
Ганна
МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 20 октября
Гороскоп на 19 октября
Гороскоп на 18 октября

Оставить комментарий

Похожие новости