НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Паліна Шаламіцкая, настаўніца біялогіі і хіміі Вялікамалешаўскай сярэдняй школы, мнагадзетная маці, уладальніца ордэна Маці:
– Прыняць удзел у рэферэндуме – абавязковая задача кожнага чалавека. Дарослыя павінны не забываць, што з’яўляюцца прыкладам для сваіх дзяцей. Калі мы не будзем праяўляць сваю грамадзянскую пазіцыю, то і нашы дзеці будуць абыякава ставіцца да палітычнай сітуацыі. Гэта кажу і як маці, і як педагог. Магу з упэўненасцю гаварыць, што вучні, нават у старэйшых класах, трансліруюць тое, што кажуць бацькі. Мне асабліва непрыемна чуць меркаванне, што, маўляў, нічога ад нас не залежыць альбо што будзе – то будзе. А вы спрабавалі? Што вы зрабілі для таго, каб штосьці змяніць? На жаль, некаторыя людзі думаюць, што толькі ім усе абавязаны – ад настаўнікаў у школе да ўлады. Гэта шлях у нікуды. Бо не бывае лёгкіх грошай, усюды трэба працаваць. Ці на полі з матыкай, ці ў школе з вучнямі. Ведаю на асабістым прыкладзе. Зараз многія хочуць жыць прыгожа, не прагінаючыся. А гэта толькі ў казках бывае. Я і сваім, і чужым дзецям тлумачу, што чалавека відаць не па словах, а па ўчынках.
У мяне няма сумненняў, што будучы рэферэндум расставіць усе кропкі над «і» і меркаванне людзей будзе пачута, – упэўнена жанчына.
Ганна МЕЛЬНІК

Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости