НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

У фізкультурна-аздараўленчым комплексе сярэдняй школы № 2 аг. Альшаны прайшлі спартыўныя спаборніцтвы.
Выявіць мацнейшага па міні-футболе прыехалі каманды юных футбалістаў Сямігосціцкай, Кароціцкай, Вялікамалешаўскай, Альгомельскай і абедзвюх Альшанскіх сярэдніх школ. А вось за права называцца лепшай валейбольнай камандай змагаліся прадстаўніцы прыгожай паловы – вучаніцы сярэдняй школы № 1 Давыд-Гарадка, сярэдняй школы № 2 аг. Альшаны, а таксама Хорскай, Харомскай сярэдніх школ.

Турнір насіў таварыскі характар, барацьба была за кожнае ачко. У выніку месцы размеркаваліся наступным чынам. Па валейболе першай стала каманда з Хорска, другой – з Альшан, трэцяй – з Давыд-Гарадка.
Па міні-футболе не пакінула шанцаў сапернікам каманда сярэдняй школы № 2 аг. Альшаны, другімі сталі вучні сярэдняй школы № 1 гэтага ж аграгарадка, а бронза – у юных футбалістаў з Сямігосціч. Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі і граматамі БРСМ і аддзела спорту і турызму Столінскага райвыканкама. Настаўнік фізічнага выхавання Харомскай сярэдняй школы, трэнер каманды-пераможцы Аляксей Цанда:
– Мы ехалі на турнір толькі з жаданнем перамагчы. Праўда, дзяўчаты дапусцілі некалькі памылак у ходзе гульні з камандай з Альшан, што прывяло да трэцяй партыі. Але я вельмі ганаруся сваімі падапечнымі, яны праявілі характар, таму заслужана сталі першымі. На мой погляд, такія турніры трэба рабіць часцей, каб у дзяцей не знікаў спартыўны азарт, каб яны адчувалі смак перамогі. Гэта закаляе характар.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Центр общественного наблюдения
И погода благоволит

И погода благоволит

17 января, 2025
Повторение – мать учения

Оставить комментарий

Похожие новости