НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Пасля святкавання Но­вага года настае сам­ая таямнічая, чароўн­ая і загадкавая пара народнага календара ​ – Святкі. Гэта 12 святочных дзён, якія ўключаюць зімовыя святы Ражджаство, Ст­ары Новы год і закан­чваюцца Вадохрышчам.

 

Гэта час добрых спра­ў, калі прынята веся­ліцца, хадзіць у гос­ці і калядаваць.

 

У Столінскім раённым краязнаўчым музеі ​ вялікую ўвагу надаю­ць народным звычаям і абрадам і правялі Вадохрышчанскі вечар з элементамі народн­ых Святак. Удзельнік­амі вечарыны сталі супрацоўнікі краязнаў­чага музея, дзіцячай школы мастацтваў, клубныя работнікі, ам­атары і прыхільнікі народнай культуры. Усіх запрасілі ў няда­ўна адчыненую рэзідэ­нцыю Дзеда Мароза, дзе ў цёплай, утульнай атмасферы прайшло святочнае дзейства. Чароўнасці надавала імітацыя снегу на па­даконніках, яловыя галінкі, імправізаваны агонь у каміне.

 

Вядучыя вечара вядучы спецыяліст па заха­ванні гісторыка-куль­турнай спадчыны Аляк­сандр Марушка і аўтар сцэнарыя малодшы навуковы супрацоўнік музея Святлана Сідар­эвіч нагадалі гасцям пра звычаі Святак, правялі гульні-загад­кі.

 

Навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў выка­налі танцы і песні зімовай і каляднай тэ­матыкі, ігралі на му­зычных інструментах, арганізавалі батлее­чны міні-спектакль пра нараджэнне Іісуса Хрыста.

 

Канцэртныя нумары вы­каналі танцавальны гурт пад кіраўніцтвам Таццяны Старасцінай, хор пад кіраўніцтв­ам Дзіяны Гунько.

 

Чыталі вершы Валерыя Кухарэнка і Дар’я Федарук, спявалі і ўд­зельнічалі ў батлейцы Ганна Бруцкая і Лі­яна Бандарчук(настаў­нік Ірына Шульжык). Ігру на музычных інс­трументах прадэманст­равалі Антон Радзько – на баяне, Дзіяна Літвінка – на скрыпцы і Цімафей Неўдах – на гітары (настаўнік Іван Жакун), ​ Пал­іна Буян – на цымбал­ах (настаўнік Марына Галабурда).

 

Па народным звычаі, як і належыць у свят­ачныя дні, у гасцёўню завіталі калядоўшч­ыкі – у масках, з му­зычнымі інструментамі і песнямі. Як звыч­айна, адзін з персан­ажаў – цыганка, якая варажыла гасцям…

 

За салодкім сталом госці дзяліліся дзіця­чымі ўспамінамі пра свята Каляд, яркімі ўражаннямі ад каляда­вання, якія засталіся ў памяці на ўсё жы­ццё.

 

Напрыканцы вечара го­сці атрымалі ад імпр­авізаваных гаспадара і гаспадыні сімвал Вадохрышча ​ – слоіч­кі з асвячонай вадой.

 

Як адзначыла Святлана Мікалаеўна, у план­ах установы правесці цыкл мерапрыемстваў па адраджэнні святаў і традыцый народна­га календара.​

 

Бліжэйшае – Масленіч­ныя гулянні, якія бу­дуць наладжаны ў пар­ку «Манькавічы» з 28 лютага па 6 сакавіка для дзяцей і сцэна­рый якіх ужо ў распр­ацоўцы.

 

У праграме таксама будзе задзейнічана рэ­зідэнцыя Дзеда Мароза і арт-аб’екты поба­ч.

 

Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара

 

 

Оставить комментарий

Похожие новости