Працягвае сваю работу грамадская прыёмная па абмеркаванні праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Бабаловіч расказаў пра прапановы, што паступілі ад жыхароў Століншчыны ў мінулую сераду падчас яго работы ў грамадскай прыёмнай.
Жыхарка райцэнтра мяркуе, што ў артыкуле 54 (кожны абавязаны берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыянальныя каштоўнасці. Праяўленне патрыятызму, захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа з’яўляюцца абавязкам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь) трэба больш шырока раскрыць тэму патрыятызму.
Яшчэ адна прапанова тычыцца ўдакладненняў у раз-дзел V «Мясцовае кіраванне і самакіраванне». Маўляў, што няма дакладнага тлумачэння, хто ж падпадае пад катэгорыю «Мясцовыя Саветы дэпутатаў». Ці то дэпутаты раённага і абласнога ўзроўню, ці то дэпутаты сельскіх Саветаў.
Абмяркоўвалі таксама і функцыі Усебеларускага народнага сходу. Сходу надаюцца істотныя паўнамоцтвы. Сярод іх, напрыклад, такія, як прыняцце асноўных стратэгічных і праграмных дакументаў краіны, разгляд пытання аб легетымнасці выбараў, увя-дзенне надзвычайнага ці ваеннага становішча ў выпадку бяздзейнічання Прэзідэнта па гэтых пытаннях, фарміраванне Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, Цэнтральнай выбарчай камісіі і іншыя. Калі абагульніць – то гэта прыклад перадачы Сходу часткі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў і паўнамоцтваў Савета Рэспублікі.
Алена КЛІМУШКА