Одиннадцатого января во Дворце Республики состоялось торжественное мероприятие, в рамках которого Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко вручил премии «За духовное возрождение», специальные премии деятелям культуры и искусства, а также специальные премии Президента «Белорусский спортивный Олимп».
В мероприятии приняла участие делегация отдела культуры нашего района, а заведующий филиалом № 15 Центра гончарства деревни Городная Столинской районной клубной системы Василий Козачок был удостоен высокой награды за значительный личный вклад в сохранение традиций гончарного ремесла, с чем его и поздравляем.
В целом мероприятие прошло в тёплой атмосфере, пронизанной гордостью за весь белорусский народ, наши истоки, культуру и традиции. Президент отметил, что в такое непростое для всех нас время Беларуси удалось отстоять право на независимость, обеспечить рост экономики и продолжить дальнейшее развитие социальной сферы. Во время встречи шла речь о том, что 2022 год объявлен Годом исторической памяти, поэтому Глава государства призвал всех граждан задуматься о тернистом пути белорусского народа к независимости и собственной государственности. И поблагодарил за патриотизм лауреатов, которые в этот день были удостоены чести стать обладателями Президентской награды.
Корреспондент «НП» пообщалась с Василием КОЗАЧКОМ, который получил специальную премию Президента и подробно рассказал обо всём нашим читателям:
– Больш за месяц таму начальнік аддзела культуры Васіль Заруба паведаміў, што я намінаваны на прэмію Прэзідэнта. І адразу пачалася сур’ёзная падрыхтоўка. Давялося рыхтаваць дакументы, збіраць фактычны матэрыял аб дзейнасці, газетныя публікацыі, фота- і відэаматэрыялы. Спачатку неабходна было сабраць запатрабаваную дакументацыю за год, пасля – за апошнія пяць гадоў працы. Таму вялікі дзякуй метадычнаму цэнтру аддзела культуры за значную дапамогу і падтрымку. Разам мы правялі вялікую работу і падрыхтавалі ўсе неабходныя матэрыялы. Атрымалася больш за сто файлаў, уяўляеце сабе!
Далей я накіраваўся з гэтай кіпай дакументаў у Міністэрства культуры. І вось у хуткім часе мне патэлефанавалі і паведамілі прыемную навіну. Канешне, мне было прыемна.
Адразу пачаўся новы этап падрыхтоўкі да гэтай падзеі. Неабходна было стварыць выстаўку вырабаў ганчарства, якія б адлюстроўвалі ўсю дзейнасць Цэнтра і маю асабіста, прадумаць, як лепш прэзентаваць Цэнтр ганчарства, паказаць усё, чым мы займаемся. І ў выніку наша выстаўка годна выглядала сярод усіх 14 намінантаў з усёй рэспублікі. У нас атрымалася раскрыць спецыфіку народнага майстэрства, якім славіцца Гарадная, пазнаёміць грамадскасць з асновамі ганчарнага рамяства. На выстаўцы прадставілі каля 24 вырабаў, ганчарнае кола, за якім выхаванец Цэнтра ганчарства, а зараз ужо малады і таленавіты ганчар Іван Шэлест праводзіў майстар-класы. Таксама фота- і відэаматэрыялы, якія адлюстроўваюць жыццё Цэнтра. Інфармацыйнае суправаджэнне было гарантавана вядучым метадыстам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны раёна Аляксандрам Марушкам. Усім жадаючым ён расказваў аб ганчарах з Гарадной, праводзіў невялікі экскурс у самае сэрца ганчарства – наш непаўторны Цэнтр.
І ведаеце, людзі актыўна падыходзілі, задавалі пытанні, спрабавалі сесці за ганчарнае кола і зрабіць з гліны штосьці самастойна. Былі проста ў захапленні, калі гэта атрымлівалася. Наведалі нашу выстаўку і такія высокапастаўленыя асобы, як міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі, міністр замежных спраў Уладзімір Макей, якія выказвалі свае ўражанні і станоўча ацэньвалі нашу работу.
Ці хваляваўся я ў час падрыхтоўкі да цырымоніі? Ведаеце, не. А вось ужо на самім мерапрыемстве сэрца страшна калацілася, асабліва калі на сцэне з’явіўся Аляксандр Лукашэнка і Веніямін, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Далей супакоіўся, бо адчувалася такое шчырае стаўленне да кожнага з прысутных. Мне вельмі спадабалася, асабліва калі Прэзідэнт загаварыў на беларускай мове. Гэта мяне проста акрыліла, адчувалася, што наша родная, дарагая мова так цудоўна гучыць. І гэта так родна і блізка нам, беларусам. А далей ішла гаворка пра захаванне памяці не толькі адносна Вялікай Айчыннай вайны, а ўвогуле памяці, што ідзе ад нашых вытокаў. Гэта правільна, так і павінна быць.
Да душы прыйшлася святочная канцэртная праграма. Так усё прыгожа, прадумана да дробязяў! Гучала класіка, прасочвалася абрадавая тэматыка, гучалі творы беларускіх аўтараў. Неймавернае ўражанне на мяне аказала «Зорка Венера» Максіма Багдановіча. А якое аздабленне, дэкарацыі! Масавыя сцэны – неверагоднае відовішча, словамі проста не перадаць. Я ў захапленні ад мерапрыемства, атмасферы, насычанасці.
А колькі віншаванняў атрымаў! Тэлефануюць родныя, блізкія, знаёмыя. Я яшчэ быў у сталіцы, а жонка ўжо атрымлівала званкі: «Мы твайго Васіля па тэлевізары бачылі». І журналісты тэлефанавалі, у асноўным – землякі. Вельмі прыемна і тое, што нашу няпростую працу цэняць. А я, ведаеце, працягваю справу свайго бацькі Андрэя Якаўлевіча. З дзяцінства прызвычаіўся да ганчарства, разам з бацькам гаршкі абпальваў – ставіў іх у горн і даставаў адтуль, ездзіў на сёлы прадаваць. Але бацькі заўжды хацелі нам, дзецям, лепшага лёсу, таму я і стаў настаўнікам. Ды заўсёды цягнула да мастацтва, таму, акрамя мовы і літаратуры, у школе быў настаўнікам выяўленчага мастацтва. Любіў рабіць цацкі-свістулькі. І вось у 2009 годзе мяне запрасілі на працу ў Цэнтр ганчарства, асавоіў прафесію ганчара, многаму навучыўся ад умельцаў-землякоў Аўрама Басаўца і Мікалая Мірановіча, ды і іншых аднавяскоўцаў. У Гарадной шмат таленавітых ганчароў, падтрымка заўсёды адчувалася. А я так захапіўся справай, што мог да позняга вечара прасядзець за ганчарным колам, радаваўся, калі ўсё атрымлівалася. Цяпер у Цэнтры дзейнічаюць два гурткі «Юны ганчар» і «Гліняная цацка-свістулька». Дзеці з задавальненнем наведваюць, некаторыя нават два. А я імкнуся перадаць ім свае веды, навучыць ганчарнай справе, асабліва ўхіл робім на традыцыйныя формы, тэхніку апрацоўкі, якая характэрна нашай мясцовасці. Канешне, у наш час попытам больш карыстаецца сувенірная прадукцыя, але падрастаючае пакаленне павінна ведаць асновы ганчарства, тэхналогію ганчарных вырабаў, што паходзяць з Гарадной.
Што тычыцца планаў на перспектыву, дык на першым плане ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Нам патрэбна электрапеч, відэапраектар, на што давядзецца выдаткаваць сродкі з прэміі для зручнасці і эфектыўнасці далейшай працы. А што адносна творчых планаў, дык мяркую больш прымаць удзел у выстаўках розных узроўняў. Ужо атрымаў запрашэнне ад Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, членам якога з’яўляюся. Разам з дзецьмі будзем удзельнічаць у конкурсах, магчыма вазьмуся за працу над публікацыяй матэрыялаў па ганчарстве.
Своими впечатлениями от участия в мероприятии такого высокого уровня поделилась директор Столинской районной клубной системы Елена ДУБОЙСКАЯ:
– Я в восторге от церемонии, от концертной программы, всего мероприятия от начала до самого конца. Настолько тёплая атмосфера! А какая подготовка: всё продумано от выставок до последнего финального номера!
Программа концерта очень интересная, необычный, захватывающий сюжет. Концерт прошёл на очень высоком уровне. Выступали стипендиаты, артисты балета, народные артисты. Я бы сказала, что это не концерт, а концерт-спектакль с чётко поставленной сюжетной линией. Организаторы встречи постарались, чтобы достичь такого результата. Удалось всё. И осталось философское осмысление происходящего. Тем более, что во время выступления Президента акценты были расставлены на основные темы, актуальные для нашего общества, и они были полностью раскрыты. Я получила истинное удовлетворение от увиденного и услышанного, а ещё подпитку для дальнейшей деятельности. Я горжусь тем, что причастна к таким важным событиям, которые происходят в стране. И горжусь тем, что на республиканском уровне прозвучало имя Василия Козачка и название замечательного уголка нашей малой родины, в котором живут талантливые народные умельцы, мастера своего дела.
Много позитивных эмоций принесло участие в мероприятии ведущему методисту по охране историко-культурного наследия района Александру МАРУШКО:
– Впечатления самые незабываемые! Столько новых знакомств, незабываемых встреч, искреннего общения с высокопоставленными лицами, причём простого и открытого. И такой большой поток людей, живой интерес к гончарству, к Столинщине. Так приятно, что нашу выставку, да и работу в целом, высоко оценили. Люди интересовались традициями, которые бытуют в Городной, расспрашивали про Центр гончарства, участвовали в мастер-классах Ивана Шелеста, рассматривали наши изделия и давали положительную оценку. Во время мероприятия царила дружеская атмосфера. Удалось завести новых друзей, приобрести полезные контакты. Это и спортсмены, и журналисты, и поисковики – все открыты и готовы к общению, поддержанию тесных связей и сотрудничеству.
Людмила
КАСПЕРОВИЧ