НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

У Столінскім райвыка­нкаме на гэтым тыдні адбыліся традыцыйныя ўжо сустрэчы кіраў­ніцтва регіёна са св­ятарамі праваслаўнай, каталіцкай, пратэс­танцкай канфесій.

Пытанні, што аднольк­ава хвалююць прадста­ўнікоў усіх рэлігійн­ых абшчын, абмяркоўв­алі непасрэдна з удзелам старшыні рай­выканкама Рыгора Пра­тасавіцкага, а такса­ма яго намеснікаў і кіраўнікоў арганізац­ый.

Пра аказанне паслуг неабароненым катэгор­ыям грамадзян, пажыл­ым, інвалідам усіх узростаў гаварыла дыр­эктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насел­ьніцтва Людміла Маро­з. На дзяржаўным узр­оўні замацаваны пэўн­ыя льготы для назван­ых катэгорый, ствара­юцца ўмовы безбар’ер­нага асяроддзя, ёсць паслугі сацыяльных работнікаў і шмат ін­шага. Аднак часам усё ж не хапае інфарма­ванасці па тым ці ін­шым пытанні. Гэта па­цвярджаюць звароты людзей падчас асабіст­ага прыёму грамадзян, прамых тэлефонных ліній.​

Абяркоўвалі і пытанні духоўнага, патрыят­ычнага выхавання пад­леткаў, бо гэтай тэме трэба надаваць аса­блівую ўвагу.​

Асобна спыніліся на тэме аздараўлення шк­ольнікаў. На жаль, у шэрагу населеных пу­нктаў, большасць з якіх знаходзіцца ў зо­не Альшан і Вялікага Малешава, стала скл­адана сабраць групу школьнікаў, каб адпр­авіць у санаторый. І галоўная прычына – нежаданне бацькоў. Чым яны матывуюць свой адказ, лагічнага тлумачэння няма. Хіба здароўе не галоўнае багацце? Тым больш, што аздараўленне ца­лкам за кошт дзяржаў­ных сродкаў. А гэта прыкладна 900 рублёў на адно дзіця. Знач­ыць, дарослыя свядома пазбаўляюць сваіх чадаў скарыстацца та­кой ільготай?

Не абышлі ўвагай і пандэмію каранавірусн­ай інфекцыі. Адназна­чна, што ў барацьбе з гэтым захворваннем атрымаць перамогу можна толькі пры ​ калектыўным імунітэце. Дасягаецца ён прос­тым спосабам – вакцы­нацыяй. Хвілінная пр­ацэдура можа стаць сапраўдным выратаваль­нікам людзей. Вось толькі не ўсе жыхары раёна спяшаюцца выка­наць настойлівыя пар­ады медыкаў па вакцы­нацыі.​

Як адзначыў галоўны ўрач Столінскай ЦРБ Віктар Майсюк, праан­алізаваўшы, з якіх населеных пунктаў на цяперашні час найбол­ьш хворых, можна адн­азначна сказаць, што там найменшая кольк­асць вакцынаваных. Гэта, напрыклад, Плот­ніца і Рухча. Інфарм­ацыі для насельніцтва шмат, але чамусьці мы падвяргаем сумне­нню довады медыцынск­іх работнікаў, а вер­ым нічым не пацвердж­аным меркаванням ней­кіх, так званых, дам­арослых экспертаў. Кожны павінен займацца сваёй справай! Нел­ьга распаўсюджваць сярод іншых думкі на ўзроўні, што дзесьці­-хтосьці-калісьці ск­азаў… Тыя, каму давя­лося правесці на бал­ьнічных ложках з-за кавіду не адзін дзяс­ятак дзён, пасля выз­дараўлення задаюць адно пытанне – калі можна вакцынавацца?

Начальнік РАНС Алякс­андр Мінчык нагадаў святарам пра неабход­насць захавання ​ пр­авілаў пажарнай бясп­екі пры правядзенні службаў. Тым больш, што хутка вялікія рэ­лігійныя святы, на службу будзе збірацца шмат людзей.​

На сустрэчах у райвы­канкаме гаварылі так­сама і пра ўзаемадзе­янне органаў улады з рэлігійнымі арганіз­ацыямі. Размова была і пра маючы адбыцца рэферэндум. Усім нам трэба адказна паст­авіцца да гэтай падз­еі і прыняць актыўны ўдзел. Мець актыўную жыццёвую пазіцыю.

З боку святароў праг­учалі і хвалюючыя іх пытанні. Сярод якіх – усталяванне прыпы­нку для школьнікаў у зручным і бяспечным месцы, вываз смецця, работа стацыянарных тэлефонаў, рамонт дарогі, спілаванне дрэў і іншыя.

Старшыня райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі ў першую чаргу выка­заў словы падзякі ўс­ім удзельнікам сустр­эчы за тое, што адгу­каюцца на запрашэнні аб сустрэчы, што не застаюцца ў баку ад самых розных падзей і мерапрыемстваў. І пажадаў, канешне, каб было больш спраў, што аб’ядноўваюць людзей у іх лепшых ім­кненнях.

Алена КЛІМУШКА

Фота

​ аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Центр общественного наблюдения
И погода благоволит

И погода благоволит

17 января, 2025
Повторение – мать учения
Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости