НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

 

Убачыць асаблівасці сістэмы адукацыі нашага раёна, пераняць напрацоўкі, назапашаны вопыт на Століншчыну прыехалі загадчыкі вучэбна-метадычных кабінетаў Брэстчыны ў рамках семінара  “Практыка-арыентаваныя падыходы да арганізацыі  метадычнай работы ў раёне”.

Гасцей сустракалі на базе СШ № 2 г. Століна. Начальнік аддзела па адукацыі Аляксандр Вячорка пазнаёміў прысутных з нашым рэгіёнам, звярнуў увагу на асаблівасці развіцця розных напрамкаў. Ужо толькі тое, што аўтобусны парк аддзела па адукацыі Століншчыны штодня праязджае адлегласць да Масквы, уразіла гасцей. Вялікі раён са сваімі асаблівасцямі патрабуе і адпаведнага навучальнага працэсу.  Аддаленасць ад абласнога цэнтра, сталіцы накладвае свой адбітак. Але гэта не перашкаджае нашым педагогам актыўна ўдзельнічаць не толькі ў рэспубліканскіх, а і міжнародных мерапрыемствах. Настаўнікі Століншчыны займаліся ў семінарах калег з Чэхіі і Швецыі, Польшчы і Украіны. Аддаленасць становіцца стымулам больш актыўна ўключацца ў дыстанцыйнае навучанне, розныя онлайн-канферэнцыі і вебінары.
Знаёмячы з вопытнымі педагогамі ў ходзе экскурсу ў метадычную работу Століншчыны, загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета Валянціна Грэчка адзначыла, што шлях да майстэрства – гэта пад’ём у гору з поўнымі вёдрамі вады. Нават падняўшыся, важна не разліць ваду. Таму маладым не абысціся без дапамогі і падтрымкі вопытных настаўнікаў. А ў раён штогод прыбывае ад 30 да 60 маладых педагогаў, якіх патрэбна падтрымліваць, вучыць, перадаваць вопыт. І менавіта для іх арганізавана школа стажора, праводзяцца метадычныя аб’яднанні. Адзін з кіраўнікоў – настаўніца рускай мовы і літаратуры Белавушскай СШ Валянціна Шубіч, якая актыўна ўкараняе ў практыку інфармацыйныя тэхналогіі. Яе навучальны кабінет – гэта дзве флэшкі, а таксама вялікая колькасць напрацовак, што захоўваюцца на даволі значных міжнародных адукацыйных сайтах.
Настаўніца Каладнянскага НПК яслі-сад БШ Наталля Базар – кіраўнік пастаянна дзеючага семінара, аўтар электронных падручнікаў, якая актыўна ўкараняе ў сваёй дзейнасці адукацыйную пляцоўку MoodLe.
Кіраўнік творчай групы настаўнікаў замежнай мовы, настаўніца англійскай мовы Столінскай гімназіі Наталля Новік мае шэраг напрацовак па выкарыстанні гістарычных, геаграфічных матэрыялаў аб нашым раёне на ўроках англійскай мовы. Творчая група бібліятэкараў пад кіраўніцтвам бібліятэкара Рамельскай СШ Вольгі Сеген апрацавала шэраг электронных каталогаў, іх метадычныя распрацоўкі – гэта гатовыя камплекты для работы на ўроках літаратуры.

Дырэктар СШ № 2 г. Століна Ала Лазіцкая дзялілася вопытам аб перспектыўным укараненні інавацый у работу ўстановы.
Штогод да 10 устаноў адукацыі раёна працуюць у інавацыйным рэжыме, апрабоўваючы на практыцы сучасныя напрамкі дзейнасці. Лідар тут – Лядзецкі НПК яслі-сад СШ. Вопыт дзейнасці ўстановы прэзентавала дырэктар Аксана Ляшук.
Працуюць цудоўныя рэсурсныя цэнтры. Сярод іх – па выхаваўчай рабоце ў Лядцы і па здаровым ладзе жыцця ў Белавушскай СШ. Вопытам апошняга дзялілася намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Белавушскай СШ Ірына Волчык.
Наведванне Стружскай школы стала перамяшчэннем у новую сучасную інфармацыйную прастору. Дырэктар установы Міхаіл Дзенісовіч на практыцы дэманстраваў работу з даручэннямі сваім намеснікам і педагогам: як з мінімальнымі затратамі часу весці кантроль за выкананнем работы, як арганізаваць дзейнасць калектыву, каб усё было празрыста. Тут на дапамогу прыйшлі сучасныя праграмы, лакальная сетка. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Святлана Ляшкевіч прэзентавала віртуальны метадычны кабінет, работу з вучнямі ў сацыяльных сетках. Педагог-псіхолаг школы Таццяна Мароз, настаўнік гісторыі Максім Аляксандраў вядуць свае педагагічныя сайты-блогі, якія актыўна чытаюцца і выкарыстоўваюцца вучнямі, бацькамі ў павышэнні ведаў.

 

Настаўніца англійскай мовы школы Наталля Казуля правяла ўрок для дарослых, на якім кожны з прысутных задумаўся аб ролі інтэрнэту ў яго жыцці.
Цікава было наведаць краязнаўчы музей школы. Там вучаніца Аліна Літвінка пад кіраўніцтвам педагога Наталлі Пашкевіч паказалі свой творчы праект аб сучасным і мінулым вышыўкі.
Другі дзень семінара пачаўся з адкрытых вучэбных заняткаў на базе Беражноўскай школы і прэзентацыі бізнес-кампаніі гэтай школы і Хатамельскай СШ. Новая форма работы “Не – канферэнцыя” актуальна і запатрабавана сёння. Аб гэтым гаварыла дырэктар СШ № 2 г. Століна Ала Лазіцкая.
У Давыд-Гарадку госці наведалі дзіцячы сад № 2, дзе адбылося не толькі знаёмства з формай навучання, а і з міні-музеем насення. Яшчэ адну форму ўзаемадзеяння прэзентавала метадыст НМК Наталля Кавальская: “Адкрытая прастора” – гэта форма ўзаемадзеяння.
Жыва і цікава прайшла прэзентацыя Клуба бабуль, які працуе на базе гэтага ж дзіцячага садка. Пра яго расказвала член клуба, педагог Давыд-Гарадоцкага ЦДТ Алена Семянюк.

На базе СШ № 1 г. Давыд-Гарадка быў арганізаваны прамы эфір аб вопыце метадычнай работы ў школе. Пра вопыт, якасць і вынік гаварылі Людміла Цупа, Наталля Свірыдчук, Іна Мазоль, Святлана Ляшкевіч, Аляксандра Ралава, Сяргей Пашкевіч. Прыемныя ўражанні пакінула ў прысутных размова з пераможцам заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы Паўлам Флар’яновічам, вучнем Аздаміцкай СШ. І музычныя нумары, падрыхтаваныя вучнямі і педагогамі ўстаноў раёна.
Падводзячы вынікі работы, госці адзначалі асаблівасці нашага раёна і тое, што сістэма адукацыі прыстасоўваецца да іх. Высокую адзнаку атрымала яднанне вопыту і творчасці, якія даюць добры вынік метадычнай работы і адукацыйнаму працэсу.
– Мы ўбачылі вельмі многа. Многія формы работы сталі для нас навінкай, але мы бачым іх перспектыву. Напрыклад, не – канферэнцыя, тэхналогія адрытай прасторы, віртуальны метадычны кабінет, прамы эфір – гэта ўсё будзем укараняць у сваіх раёнах, – было адзначана гасцямі пры падвядзенні вынікаў.
На развітанне госці пасадзілі метадычную алею бярозак, якія будуць расці разам з ростам узаемасувязяў, павышэннем адукацыйнага ўзроўню і колькасцю дасягненняў вучнямі.
Таццяна СЕГЕН
Фота аўтра 

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Список из 35 запрещенных к распространению в Беларуси печатных изданий
Несовершеннолетним не продаём?!
Символы моей страны

Символы моей страны

22 ноября, 2024

Оставить комментарий

Похожие новости