НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Абласны тур XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур «Суквецце культур» адбыўся ў мінулую суботу, чацвёртага снежня ў Маларыце. Сярод шматлікіх удзельнікаў заключнага канцэрта на мерапрыемстве прысутнічала і дэлегацыя артыстаў нашага раёна, якія сталі пераможцамі раённага этапу.
Мерапрыемства прайшло ў Маларыцкім ГДК. Яно стала своеасаблівым форумам творчасці, яднання нацыянальных культур, адметнасці і самабытнасці кожнага народа.
Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур праводзіцца раз у два гады і накіраваны на захаванне і папулярызацыю нацыянальных традыцый, нашай гісторыі і гісторыі прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў, самабытнасці і непаўторнасці этнічных культур. На пэўны час ён становіцца адзінай пляцоўкай, якая яднае нашых землякоў: таленавітых працаўнікоў розных сфер жыццядзейнасці – людзей з розных куткоў не толькі краіны, але і замежжа, для якіх Беларусь стала другой радзімай. А такіх у нашым раёне, як і па ўсёй Брэстчыне, нямала.
На гэты раз чарговая сустрэча артыстаў, майстроў, вакалістаў, паэтаў і іншых творчых асоб стала своеасаблівай, бо праводзілася ў Год народнага адзінства. Яна была напоўнена цеплынёй і спагадай, павагай і добрым настроем. Побач выступалі прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, падтрымлівалі адзін аднаго, радаваліся поспехам новых сяброў, вывучалі традыцыі і звычаі другіх народаў, пераймалі вопыт калег.
Са сцэны віталі гледачоў прадстаўнікі малдаўскай, азербайджанскай, туркменскай, польскай, украінскай і рускай дыяспар. Артысты спявалі, чыталі вершы, расказвалі розныя аповеды, радавалі гасцей гумарэскамі… У адной зале гучалі выступленні на розных мовах, якія лёгка ўспрымаліся гасцямі і былі зразумелыя кожнаму.
Вельмі спадабалася публіцы выступленне загадчыка Юнішчанскага СК Надзеі Самайлюк, якая пранікнёна выканала ўкраінскую народную песню «Ой, роду наш красний». А вось загадчык Мачульскага СДФ Ніна Дабрынец прачытала вершаваны твор Марка Лісянскага «Я себя не мыслю без России» і адкрыла шматлікім слухачам сваю душу. Жанчына беражэ ўспаміны пра сваё дзяцінства, пра самыя яскравыя жыццёвыя моманты, пра родную сэрцу краіну.
Прадстаўніца Дубайскага СДК Святлана Банет выдзялялася сярод іншых майстроў на ўсе рукі сваёй багатай выставай вышыўкі. Прывабіла нашу дэлегацыю і разьба па дрэве, і жывапіс, і бондарства, і валенне з воўны, і выцінанка, і ткацтва, і саломапляценне…. Найбольш шырока як і ў канцэртнай праграме, так і на выставе былі прадстаўлены вырабы ўкраінскай і рускай культуры. Кожны майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва заслугоўваў асаблівай увагі і павагі да свайго захаплення.
Удзельнікі фестывалю атрымалі ўзнагароды. Надзея Самайлюк і Ніна Дабрынец узнагароджаны дыпломамі за папулярызацыю нацыянальнага мастацтва і актыўны ўдзел у абласным туры XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур «Суквецце культур», а Святлана Банет – граматай.
Усе яны атрымалі прыемныя ўражанні ад удзелу ў такой значнай для Брэстчыны падзеі. Асабліва спадабалася ўсім выступленне інструментальнага ансамбля «Рапсодыя» Брэсцкай абласной філармоніі, якое стала падарункам для ўсіх гасцей.
Людміла
КАСПЯРОВІЧ

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Аккредитовано 593 национальных наблюдателя
Диабет – не приговор
Главное – порядок

Главное – порядок

15 ноября, 2024

Оставить комментарий

Похожие новости