Пример героизма и мужества
17.05.2024
9
0
19.04.2019
195
0
У выставачнай зале г. Століна (вул. Савецкая, 106) новая экспазіцыя. З работамі навучэнцаў творчых аб’яднанняў па інтарэсах знаёміць Столінскі дзяржаўны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці.
Радуюць наведвальнікаў яркасцю колераў і сюжэтамі шматлікія вырабы рукадзелля – вышыўка і пляценне бісерам, роспіс па тканіне, стужачныя ўзоры, вырабы з салёнага цеста, разьба па дрэве, інкрустацыя саломкай. Вялікую цікавасць выклікаюць узоры дэкаратыўнай зваркі, электратэхнічнага канструявання, сталярныя вырабы і многія іншыя рэчы, якія не толькі ўпрыгожаць інтэр’ер дома ці садовы ўчастак, а і знойдуць практычнае прымяненне.
– На выстаўку мы прывезлі толькі частку работ нашых навучэнцаў, – расказвае выкладчык, адказны за інавацыйную і тэхнічную творчасць, старшыня прафкама работнікаў ліцэя Віталь Трапец. – Значная колькасць цікавых экспанатаў знаходзіцца ў музейным кутку ліцэя. Усяго ў творчых аб’яднаннях у нас удзельнічаюць каля 300 навучэнцаў. Хочацца звярнуць увагу ўсіх, хто наведае нашу выстаўку, на тое, якія шырокія магчымасці дае наша ўстанова, акрамя атрымання рабочых прафесій, і для творчага развіцця навучэнцаў.
Убачыць рукатворныя цуды ліцэістаў можна штодзённа, акрамя панядзелка і аўторка, з 9.00 да 18.00 гадзін. Выстаўка працягне работу да 9 мая.
Галіна ГАШЧУК
Фота аўтара
Обсуждение
Читайте также
Пример героизма и мужества
17.05.2024
9
0
Только вперёд!
17.05.2024
36
0
Определении мест, разрешенных и запрещенных для купания в Столинском районе
16.05.2024
38
0
Два вида аренды водных объектов
15.05.2024
137
0
На республиканских автомобильных дорогах с 25 мая вводятся временные ограничения нагрузок на оси транспортных средств
15.05.2024
106
0
Разделить чужую боль
10.05.2024
407
0
Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.