Літаральна днямі ў ААТ «Палессе АВМ» пасля рэканструкцыі адчыніўся малочна-таварны комплекс «Альгомель».
Першая дойка ў новым памяшканні адбылася ў мінулую сераду.
Комплекс разлічаны на 320 галоў. Працаваць тут будуць чатыры аператары машыннага даення.
Павіншаваць з такой значнай для гаспадаркі падзеяй прыехаў першы намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Васіль Літвінкевіч.
А старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Семянюк прыбыў не з пустымі рукамі. Загадчыку комплексу Таццяне Акуліч ён перадаў падарункі ад арганізацыі: мікрахвалевую печ, электрычны чайнік і чайны сервіз.
Наша краіна – прызнаная ў свеце малочная дзяржава, якая ўваходзіць у пяцёрку вядучых сусветных экспарцёраў малочнай прадукцыі. А ўсё пачынаецца на такіх комплексах, як «Альгомель»!
Чакаем добрых паказчыкаў!
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара