Напрыканцы тыдня на Століншчыне назіраецца нязначны рост захворваемасці каранавіруснай інфекцыяй. Аб гэтым «НП» паведаміў галоўны ўрач раёна Віктар Майсюк.
Медыкі звяртаюцца да жыхароў раёна з заклікам ні ў якім разе не адмаўляцца ад мер прафілактыкі: выкарыстоўваць маскі, захоўваць сацыяльную дыстанцыю, як мага хутчэй вакцынавацца. І галоўнае: адмовіцца ад месцаў вялікага скаплення людзей,
бо галоўны шлях перадачы вірусу аэробны і распаўсюджваецца ён вельмі хутка.