НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Па традыцыі ў Дзень маці старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Вячаслаў Шэлест з галоўным спецыялістам аддзела па адукацыі Святланай Ярмоліч наведаў дзіцячыя дамы сямейнага тыпу.​

Быць маці – гонар для жанчыны. А стаць маці для чужых дзяцей, аддаваць сябе ім без астатку – работа не кожнаму пад сілу.​

З 2012 года, з дня адкрыцця ў Століне першага дзіцячага дома сямейнага тыпу працуе мамай-выхавальнікам Святлана Анатольеўна Кананчук. З мужам Уладзімірам Максімавічам сёння ў іх на выхаванні восем дзетак. А для колькіх абдзеленых лёсам хлопчыкаў і дзяўчынак яны сталі роднымі! Некаторыя ужо нават стварылі свае сем’і, але не забываюць дом, дзе адчулі сябе патрэбнымі і агорнутымі клопатам і ўвагай, тэлефануюць, прыязджаюць, віншуюць са святамі. Вось і ў Дзень маці Святлана Анатольеўна расчулена дзеліцца радасцю: былыя выхаванцы парадавалі букетам кветак, а цяперашнія – цёплымі словамі віншаванняў і малюнкамі.​

Вольга Адамаўна Леанавец – маці дваіх дзетак. А з красавіка гэтага года з мужам Аляксандрам Валер’евічам сталі бацькамі для яшчэ семярых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія выхоўваюцца ў другім дзіцячым доме сямейнага тыпу. Маладая жанчына на ранейшым месцы работы адчувала сябе не зусім рэалізаванай, таму вырашыла цалкам прысвяціць сябе дзецям і не шкадуе аб гэтым.​

Гаспадыняй трэцяга дома з’яўляецца Валянціна Георгіеўна Ведзянеева з Лядца. Справа выхавання дзетак для яе не новая. З мужам Уладзімірам Валер’евічам яны з 2005 года маюць вопыт прыёмнай сям’і. У іх доме знайшлі прытулак пяцёра прыёмных дзетак. Сёння Ведзянеевы выхоўваюць шасцёра дзяцей, з якіх двое – свае.​

Вячаслаў Шэлест і Святлана Ярмоліч павіншавалі матуль-выхавальніц з Днём маці, падзякавалі ім за іх высакародную працу, уручылі кветкі і карысныя падарункі.

Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара

 

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Повышение пенсий

Повышение пенсий

20 января, 2025
КОМУ МОЖНО ПРОГОЛОСОВАТЬ НА ПРЕЗИДЕНТСКИХ ВЫБОРАХ НА ДОМУ?
Защита от Ненужных Услуг!

Оставить комментарий

Похожие новости