НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

ААТ «Новая Прыпяць» – адна з гаспадарак, якія займаюцца вырошчваннем цукровых буракоў. Усяго тут было пасеяна 200 гектараў гэтай культуры, на сёння ўбрана 135 з іх. Вага валавой прадукцыі – 6500 тон. Парадавала ўраджайнасць, якая склала амаль 500 цэнтнераў з гектара.


Але хапала і праблем. Сур’ёзна паламаўся буракаўборачны камбайн Holmer: рухавік у рамонце. Таму давялося звяртацца па дапамогу. Яе аказаў афіцыйны дылер імпартнай сельскагаспадарчай тэхнікі «Полымя-Агра». Камбайн прыбыў у гаспадарку без спазненняў і працягнуў работу.
Уборка паспяхова наладзілася, але ўзнікла затрымка з рэалізацыяй. Жабінкаўскі цукровы завод, які набывае ў гаспадаркі буракі, не паспявае на адвозцы, таму зараз на полі ляжыць каля дзвюх тысяч салодкага ўраджаю.
Кіраўнік гаспадаркі Іван Слуцкі мяркуе, што давядзецца падключаць сваю тэхніку.
– Пакуль у нас ёсць час, каб адрамантаваць свой камбайн, які верай і праўдай адслужыў 10 гадоў. Прыпынілі ўборку, бо лепш, каб буракі дастаўляліся на завод у свежым стане. Сёлета гэтая культура даволі нядрэнна сябе паказала. Тут і надвор’е паспрыяла і, што самае галоўнае, строгае захаванне тэхналогіі. Не без падстаў разлічваем на добры прыбытак, – падкрэслівае Іван Іванавіч.
У ААТ «Новая Прыпяць» паспелі закончыць у тэрмін і сяўбу азімых. Пасеяна 2300 гектараў азімых, з якіх 2100 – на зерне. Азімы рапс расце на 510 гектарах. Восень парадавала спрыяльным надвор’ем. Калі вясна не падвядзе, то поспех не прымусіць сябе чакаць.
Ганна МЕЛЬНІК

Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости