НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

На 13 красавіка вакцынацыяй ад CОVID-19 ахоплена 26,2 працэнта жыхароў нашага раёна пры сярэднеабласным паказчыку 23,4 працэнта.
Як паведаміў галоўны санітарны ўрач раёна Антон Маджара, вакцыны на Століншчыне дастаткова. У наяўнасці «Спутник» і «Вера цэл» (абодва кампаненты), а таксама аднакампанентная вакцына «Спутник лайт», якой плануецца рабіць прышчэпкі моладзі – студэнтам, прызыўнікам.
За мінулы тыдзень супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі правялі маніторынг 58 аб’ектаў нагляду. У 26-і выяўлены парушэнні, звязаныя з прафілактыкай каранавіруснай інфекцыі.
Кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый раёна рэкамендавана пасіліць захады па барацьбе з вірусам. У прыватнасці, да ўжо знаёмых мер прафілактыкі дадаць дэзінфекцыю мабільных і стацыянарных тэлефонаў супрацоўнікаў.
І галоўнае: РЦГЭ прапануе абмежаваць правядзенне масавых мерапрыемстваў – спартыўных, культурных, забаўляльных.
Лілія ГУШЧА

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 20 октября
Гороскоп на 19 октября
Гороскоп на 18 октября
Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости