Сёння ў краіне праходзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. На гэты раз пад дэвізам «Паклапаціся пра бяспеку – стань прыкметным на дарозе!».
Асаблівая ўвага прыцягнута да тэмы скарачэння светлавога дня і абавязковага выкарыстання святлоадбівальных элементаў пешаходамі і веласіпедыстамі.
А ў вас ёсць флікер? Каля няма – самы час яго набыць! І асабліва паклапаціцца пра бяспеку дзяцей-школьнікаў. На кожным ранцы, верхнім адзенні павінен быць якасны святлоадбівальны элемент.