НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

На мінулым тыдні прайшло выязное пасяджэнне сесіі Столінскага райсавета дэпутатаў, дзе былі разгледжаны перспектывы развіцця малочнай жывёлагадоўлі, а таксама абмеркаваны шляхі для павышэння якасці малака.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Бабаловіч, старшыня райсавета Аляксандр Ярашэвіч, старшыня райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі, дэпутаты абласнога і раённага ўзроўняў, старшыні сельвыканкамаў і іншыя зацікаўленыя асобы.
Будучы на малочнатаварнай ферме “Дубенец”, удзельнікі змаглі ўвачавідкі пераканацца ў тым, што ўведзены ў дзеянне новы аб’ект ужо ўносіць значны ўклад у развіццё сельгас-прадпрыемства. Як адзначыў дырэктар КСУП “Беражное” Віталь Яхнавец, калі ў 2018 годзе на гэты перыяд за свае сродкі яны мелі магчымасць набыць каля 30 працэнтаў угнаенняў, то сёлета, дзякуючы прадукцыі новай фермы, ужо больш за 60 працэнтаў. Гэта пры тым, што ёсць яшчэ пэўныя рэзервы для росту.
Намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Васіль Літвінкевіч у сваім дакладзе адзначыў, што за апошнія пяць гадоў у раёне будуюцца фермы, робіцца рэканструкцыя і праводзіцца тэхнічнае пераўзбраенне ў 18 сельгаспрадпрыемствах на 27 МТФ. Уведзены ў эксплуатацыю 40 даільных залаў. Толькі за мінулы год зроблена рэканструкцыя 34 памяшканняў, пабудаваны 35 новых сянажна-сіласных траншэй і 14 – рэканструяваны.
За першы квартал гэтага года ў раёне выраблена 29,3 тоны малака. Гэта 113,9 працэнта да ўзроўню мінулага года. Прадуктыўнасць дойнага статка – 1396 кг (больш на 148 кг). Павялічылася і таварнасць малака – 90,5 працэнта. Самы нізкі гэты паказчык у КСУП “Прыпяць-2009” і “Прыгарынскі-2012” – па 87 працэнтаў. Ёсць недахопы ў пытаннях аднаўлення статка і ў гадоўлі прадукцыі буйной рагатай жывёлы і інш.
Вылучаны, калі можна так сказаць, тры пастулаты для эфектыўнасці жывёлагадоўлі. Па-першае, гэта будаўніцтва і рэканструкцыя, па-другое, стварэнне нармальнай кармавой базы і па-трэцяе, набыццё сучаснай корманарыхтоўчай тэхнікі.
У ходзе абмеркавання азначанага пытання кіраўнік раёна Рыгор Пратасавіцкі адзначыў, што жывёлагадоўля – гэта адна з важных галін у развіцці рэгіёна наогул. Калі тут будзе стабільнасць, то стабільнасць будзе і ў жыцці Століншчыны.
Па выніках работы сесіі было прынята адпаведнае рашэнне.
Тэкст і фота Алены КЛІМУШКА

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Вы никому там не нужны!
Дапамагае ўсмешка

Дапамагае ўсмешка

22 ноября, 2024
«СТО линий», «СТОЛИН ий», «столинСКий»?

Оставить комментарий

Похожие новости