НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

А вось гэты навучальны год будзе апошнім для 24 выпускнікоў. Радавалася вока, гледзячы на прыгожых юнакоў і дзяўчат у бардовых сукенках. Класны кіраўнік Вольга Пыталь пажадала ім канчаткова вызначыцца з будучай прафесіяй, каб максімальна засяродзіць увагу на тых прадметах, па якіх неабходна будзе здаваць іспыты. 
Прыехаў на Дзень ведаў у аг. Кароцічы член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Столінскага раённага выканаўчага камітэта Рыгор Пратасавіцкі. Ён нагадаў выпускнікам і ўсім вучням пра іх ролю ў будучыні нашай краіны і пажадаў кожнаму з іх пры любых сітуацыях заставацца чалавекам.
За самаадданую працу граматамі аддзела па адукацыі Столінскага райвыканкама ўзнагароджаны намеснік дырэктара па гаспадарчай частцы Анатоль Кудласевіч, а за эфектыўную работу з высокаматываванымі вучнямі – настаўніца нямецкай мовы Вольга Вячорка і настаўніца пачатковых класаў Тамара Каваль.
Узяў слова і дырэктар ААТ «Кароцічы» Васіль Кудласевіч, які пажадаў моладзі не толькі добра вучыцца, але і не забываць пра родны край – атрымліваць адукацыю і вяртацца сюды, каб працаваць.


Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
25 августа с 11.00 до 13.00 часов выездного приема граждан
Внимание – дети!

Внимание – дети!

22 августа, 2025
Цяжкі лёс вёсак у гады вайны

Оставить комментарий

Похожие новости