НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Дзень ведаў на Століншчыне

Першага верасня ва ўсіх школах раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі і школьны званок паклікаў на першы ўрок, тэма якога – “Адзінства беларускага народа – аснова незалежнасці краіны”.

У Церабяжоўскай сярэдняй школе сёлета ў першы клас прыйшлі сем вучняў, выпускнікоў — шэсць.

З Днём ведаў школьнікаў і іх бацькоў, настаўнікаў і гасцей павіншавалі дырэктар школы Вадзім Шпакевіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вячаслаў Шэлест і начальнік змены аддзялення пагранічнага кантролю «Верхні Церабяжоў» Вячаслаў Жураўлёў.

За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі і дасягнутыя поспехі ў выхаванні падрастаючага пакалення Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджана настаўніца пачатковых класаў Святлана Нікіфараўна Кулік – першая настаўніца сёлетніх першаклашак.

Старшакласнікі ўручылі першакласнікам падарункі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  Аляксандра Лукашэнкі – кнігі “Беларусь — мая Радзіма”.

У добры шлях па Краіне ведаў!

За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі і дасягнутыя поспехі ў выхаванні падрастаючага пакалення Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджана настаўніца пачатковых класаў Святлана Нікіфараўна Кулік.

 

Оставить комментарий

Похожие новости