Пакрысе закончылася лета, а значыць, у выбраныя навучальныя ўстановы адправіліся сотні студэнтаў з розных куточкаў краіны. Адна з іх – наш гонар, выпускніца Кароціцкай сярэдняй школы Ганна Кудласевіч, якая на ЦТ набрала 100 балаў па біялогіі.
Цяпер яна студэнтка першага курса фармацэўтычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
З віншаваннямі ў родную школу дзяўчыны прыехаў намеснік старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Сідарэвіч.
Ён уручыў выдатніцы Падзячны ліст, кветкі і падарунак, які, як запэўніў Сяргей Фёдаравіч,
абавязкова спатрэбіцца
ў студэнцкім жыцці.
Далучаюся да віншаванняў і жадаю Ганне хутчэй асвоіцца на новым месцы, знайсці новых сяброў і атрымліваць асалоду ад вучобы. У добры шлях, Ганна!
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара