НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

У Брэсце адбылася цырымонія ўшанавання лаўрэатаў звання «Чалавек года Брэстчыны» па выніках работы за 2020 год.
Узнагароды пераможцам уручыў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка.
За вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці ганаровага звання «Чалавек года Брэстчыны» ў розных сферах удастоены 15 жыхароў рэгіёна.
Дыпломам лаўрэата ў галіне грамадскай дзейнасці і інфармацыйнай палітыкі ўзнагароджана галоўны рэдактар Столінскай раённай газеты «Навіны Палесся» Алена Клімушка.
Працоўны калектыў рэдакцыі шчыра віншуе Алену Канстанцінаўну з заслужанай узнагародай і зычыць творчага натхнення, цікавых падзей і інфармацыйных нагод, добрага здароўя і асабістага шчасця!
Нагадаем чытачам, што Алена Канстанцінаўна працуе ў раённай газеце з 1993 года, а з 2009 года ўзначальвае «Навіны Палесся». Наша раёнка – адна з самых тыражных газет у рэспубліцы, пераможца і лаўрэат рэспубліканскага конкурсу сродкаў масавай інфармацыі «Залатая літара», шматлікіх рэспубліканскіх і абласных конкурсаў на лепшае тэматычнае асвятленне.
У апошні час асабліва шырока газета прадстаўлена на сайце рэдакцыі і ў сацыяльных сетках, дзе толькі ў Інстаграм мае больш за 15 тысяч падпісчыкаў.
Калектыў рэдакцыі знаходзіцца ў пастаянным пошуку цікавых субяседнікаў, новых тэм і рубрык, захапляючых праектаў.

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 20 октября
Гороскоп на 19 октября
Гороскоп на 18 октября
Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости