Дзеля гэтай нагоды на святочнае богаслужэнне прыехаў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, а таксама настаяцелі іншых храмаў раёна.
Сярод прыхаджан былі як мясцовыя жыхары, так і тыя, якія пераехалі жыць у іншае месца. Сярод іх Раіса і Міхаіл Скулаўцы, якія зараз жывуць у Пінску.
– Мы заўсёды стараемся прыязджаць у родную вёску на Тройцу, каб прыняць удзел у святочнай службе. Для нас гэта магчымасць не губляць сувязі са сваімі каранямі, – кажуць яны.
Прыемна было бачыць многа дзяцей і моладзі. Значыць, жывуць слаўныя традыцыі ў гэтай вёсцы.
Будаўніцтва царквы пачалося ў 1993 годзе і завяршылася праз тры гады. Сродкі збіралі не толькі ў Турах і Хорску, але і ў іншых населеных пунктах раёна. Аздабленнем тырэторыі займаліся прыхаджане храма, і зараз радуюць вока кусты ружаў і іншыя кветкі. Усім, хто прымаў актыўны ўдзел у будаўніцтве, а зараз верай і праўдай служыць у царкве, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан уручыў архіерэйскія граматы. Сярод іх Ганна Трухановіч, якая арганізавала сбор сродкаў, Ніна Колбік, Ларыса Мамайка, Таццяна Раманчык, Аляксандр Трухановіч і іншыя. Архіерэйскім медалём Макарыя Пінскага ўзнагароджаны Міхаіл Трухановіч, які закладваў першы камень і займаўся будаўніцтвам царквы. Першы намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Васіль Літвінкевіч уручыў ганаровую грамату райвыканкама настаяцелю храма протаіерэю Андрэю Страха.
– Дзякуй вам за тое, што столькі гадоў прысвяцелі служэнню людзям. Здароўя на доўгія гады, – дадаў ён.
Мне ўжо даводзілася быць у царкве Святой Жываначальнай Тройцы пяць гадоў таму. Магу сказаць, што з гадамі тут стала толькі прагажэй. А самае галоўнае – многа прыхаджан. Бо прыгажосць духоўная пачынаецца з душы.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара