НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

У сярэдняй школе № 3 г. Століна на мінулым тыдні адбыўся традыцыйны злёт-конкурс юных інспектараў дарожнага руху сярод устаноў адукацыі. У ім прынялі ўдзел 11 каманд, якія спаборнічалі за званне лепшых у чатырох конкурсах.

Трэба было правільна адказаць на пытанні пра правілы дарожнага руху, аказаць першую медыцынскую дапамогу. Таксама быў конкурс па фігурным ваджэнні веласіпеда і агітацыйна-мастацкае выступленне.
Па суме ўсіх конкурсаў першае месца заняла каманда Рамельскай сярэдняй школы «Святлафор» пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры Іосіфа Седляра. Перамогу здабылі Дзмітрый Масла, Ірына Захарыч, Вераніка Федарчук, Вераніка Баган, Тарас Пыталь, Мікіта Пархоменка, Таццяна Скрыпская і Арцём Колбік.
Трэба дадаць, што каманда Рамельскай сярэдняй школы не ўпершыню паказвае такі цудоўны вынік.
Граматы пераможцам уручылі старшы дзяржаўны інспектар АДАІ Столінскага РАУС Ігар Куземка, інспектар па адміністрацыйнай практыцы Столінскага РАУС Алёна Вабішчэвіч, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Столінскага райвыканкама Андрэй Дамашчук.
Другой стала каманда Плотніцкай сярэдняй школы. Трэцяе месца заняла каманда «Сірэна» Столінскай сярэдняй школы № 3, якая прадстаўляла раён у занальным абласным конкурсе ў Драгічыне. Каманда заняла чацвёртае месца.
Галоўнае – не толькі ведаць, але і выконваць правілы дарожнага руху.

Ганна
МЕЛЬНІК

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
За баранкой 45 лет

За баранкой 45 лет

25 октября, 2024
Ответственность – за плечами
Покупатель как друг

Покупатель как друг

25 октября, 2024

Оставить комментарий

Похожие новости