НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Сціплая, добразычлівая, заўсёды з добрым настроем і ўсмешкай… Такой ведаюць Соф’ю Ралову з аг. Велямічы шматлікія пацыенты, калегі, знаёмыя. Ужо больш за 30 гадоў Соф’я Пятроўна працуе медыцынскай сястрой-анестэзістам у Давыд-Гарадоцкай бальніцы.

А пачыналася ўсё з таго, што Соня хацела стаць… настаўніцай матэматыкі. Любіла рашаць задачы, ураўненні. У іншай прафесіі сябе нават не ўяўляла. Але неяк сястра параіла звярнуць увагу на прафесію медыцынскай сястры. Першыя дзве спробы паступіць у медінстытут аказаліся няўдалымі. Але дзяўчына не адмовілася ад сваёй мэты. Паступіла ў Пінскае медыцынскае вучылішча, дзе добра вучылася, была старастай групы.
Непрацяглы час працавала на Турскім ФАПе, у раддоме ў Століне. У хірургічнае аддзяленне ў Давыд-Гарадок пераведзена ў 1988 годзе, праз два гады назначана медыцынскай сястрой-анестэзістам. І дагэтуль старанна і адказна выконвае свае абавязкі. Без перабольшвання да кожнага пацыента ставіцца з душой, стараецца падтрымаць.
Соф’я Пятроўна лічыць, што самае галоўнае ў рабоце – жаданне. Калі яно ёсць, можна дасканала авалодаць усімі практычнымі навыкамі, выпрацаваць цярпенне і спагаду, усяму навучыцца.
– Я гавару практыкантам: калі што незразумела, не саромейцеся пытаць па некалькі разоў, — кажа Соф’я Ралова. — З радасцю дзялюся сваімі ведамі і ўменнямі з маладымі дзяўчатамі і хлопцамі.
Соф’я Пятроўна мае добрую рэпутацыю ў кіраўніцтва. А сама дзеліцца, што ёй пашанцавала са згуртаваным і дружным калектывам. Амаль 20 гадоў працавала пад кіраўніцтвам былога загадчыка аддзялення Міхаіла Петрусевіча. Зараз яе надзейныя калегі – загадчык хірургічнага аддзялення Міхаіл Янкоўскі, анестэзіёлаг-рэаніматолаг Ігар Домніч, хірург Уладзімір Новак, эндаскапіст Алег Дзядзішчаў, траўматолаг Анатоль Алексяйчук. Ды і медыцынскія сёстры, санітаркі – добрыя і спагадлівыя людзі.
– У хірургіі не бывае дробязяў, — гаворыць суразмоўца. – Гэтаму мяне навучыў Міхаіл Петрусевіч. Стараюся заўсёды помніць гэтыя словы і кіравацца імі.
Сям’я Соф’і Пятроўны – муж Мікалай і дачка Паўліна. Лепшы адпачынак для жанчыны – рыбалка. Можа цэлы дзень правесці за гэтым заняткам. Цішыня, спакой – найлепшыя ўмовы для расслаблення. Восенню жанчына ходзіць у грыбы. Прырода дорыць Соф’і Пятроўне добры настрой, зараджае натхненнем і энергіяй.
Карыстаючыся выпадкам, Соф’я Ралова віншуе сваіх калег з прафесійным святам, жадае здароўя, міру і радасці ў сям’і, душэўнага цяпла і спакою.

Святлана МАРОЗ
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Продолжается сбор подписей
Ефрейтор спас жизнь мальчику
Более 700 тысяч подписей

Оставить комментарий

Похожие новости