НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Чым жыве моладзь Століншчыны? Якія праблемы сёння турбуюць маладых людзей? Што ў нашых сілах палепшыць ці змяніць? Такія пытанні былі абмеркаваны ў сераду, дзявятага снежня, у час работы грамадскай прыёмнай з удзелам першага сакратара РК ГА «БРСМ» Наталлі Пашкевіч.

Сакратар пярвічкі Столінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, выкладчык установы Вольга Касперская падняла пытанне ўладкавання на работу маладых спецыялістаў.
З гэтай праблемай, пэўна, сутыкаліся некаторыя з нас, толькі скончыўшы навучальную ўстанову. Сёння дзяржава гарантуе маладому спецыялісту першае працоўнае месца. Іншае пытанне: задаволіць гэтая прапанова маладога спецыяліста? Ёсць такія, хто адмаўляецца ад работы на вёсцы.
Таму сёння і ставіцца пытанне, каб замацаваць маладога спецыяліста на першым рабочым месцы і даць яму як мага болей ільгот.
У пятніцу, 11 снежня, у грамадскай прыёмнай (кабінет № 25 райвыканкама) з 17.00 да 18.00 гадзін будзе працаваць намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Сідарэвіч. Усе жадаючыя могуць звярнуцца са сваімі пытаннямі асабіста ці патэлефанаваць на нумар 2 04 38.
Людміла
КАСПЯРОВІЧ
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости