З 10 лістапада ў Століне пачала работу грамадская прыёмная па пытаннях абмеркавання ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Любы жыхар Століншчыны можа выкарыстаць магчымасць выказаць прапанову, задаць пытанне або агучыць грамадскую праблему дзяжурным прыёмнай з ліку прадстаўнікоў раённай улады, устаноў сацыяльнай сферы, прафсаюзных і іншых грамадскіх арганізацый.
Арганізавана грамадская прыёмная ў кабінеце № 25, служба “адно акно” на першым паверсе райвыканкама па адрасе: г. Столін, вул. Савецкая, 69. Час работы – па серадах і пятніцах з 17.00 да 18.00 гадзін, тэлефон 2 04 38.
У мінулую пятніцу, калі карэспандэнт наведаў грамадскую прыёмную, там дзяжурыла старшыня Столінскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Цупа. На момант майго знаходжання там наведвальнікаў ці тэлефонных званкоў ад грамадзян не было. Магчыма, жыхары раёна яшчэ не ў поўнай меры валодалі інфармацыяй аб тым, куды звяртацца.
Плануецца, што агучаныя ініцыятывы будуць акумулявацца для прапаноў да абмеркавання на Усебеларускім народным сходзе і дапамогуць вырашыць набалелыя праблем, вызначыць вектары развіцця рэгіёна і дзяржавы ў цэлым.
На гэтым тыдні правядуць прыём: 18 лістапада — Дземідовіч Любоў Фёдараўна, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Столінскага райвыканкама; 20 лістапада -Вячорка Аляксандр Мікалаевіч, начальнік аддзела па адукацыі Столінскага райвыканкама.
У рабочыя дні пытанні можна задаць па тэл. 2 21 75 з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 гадзін.
Галіна ГАШЧУК
Наздымку: На дзяжурстве ў грамадскай прыёмнай старшыня Столінскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Цупа
Фота аўтара