Укожным гародчыку даспельвае вераснёўскае сонца – гарбузы.
Паглядзіш, некаторыя такія вялізныя і прыгожыя, што згадзіліся б на карэту для Папялушкі.
Вось такі добры ўраджай кармавых гарбузоў у Мікалая Антонавіча Ляшкевіча з аграгарадка Рамель.
Вясною гаспадар пасеяў гарбузы двойчы. Першы раз рана, да замаразкаў. Перасеяў, бо думаў, што зерне згінула ад холаду. Аж потым узышлі і ранейшыя, і пазнейшыя.
Калі б сабраць усе разам, то занялі б вялікую плошчу. А яшчэ вырасціў Мікалай Антонавіч і салодкія гарбузы.
Галіна
БАБАРЫКА
Фота аўтара