НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

«Плывуць аблокі над Радзімай» – дэвіз выстаўкі твораў мастака-жывапісца Уладзіміра Уродніча, якія ён прэзентуе землякам на сваёй малой радзіме ў год 75-годдзя Вялікай Перамогі.

І гэта невыпадкова, бо аўтар зноў сустракаецца са сваёй маладосцю і нібыта выконвае наказ свайго бацькі, які ў 1943 годзе 19-гадовым юнаком аддаў сваё жыццё за нашу свабоду: «Глядзі, ты застаешся за мяне…».

Нарадзіўся Уладзімір Уродніч ў 1942 годзе ў вёсцы Вялікія Арлы. У 1963 годзе

скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, крыху пазней у 1972 годзе – Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў такіх вядомых майстроў жывапісу, як А. Шаўчэнка, І. Ахрэмчык, Н. Воранаў.

Значнае месца ў мастацкім арсенале жывапісца зай-мае тэма малой радзімы – Століншчыны. Сярод палотнаў вылучаецца цыкл работ пад назвай «Людзі Століншчыны», у якім ён распавядае аб сваім поглядзе на жыццё і дзейнасць людзей, што жывуць паміж Прыпяццю і Гарынню. Створаныя ім палотны – «Дарога майго юнацтва», «Апошнія яблыкі бабкі Тэклі», «Гоман Палесся», «Тумановая раніца», «Расцвіталі яблыні і грушы», «Раніца Гарыні» і іншыя – далучаюць яго творы да шматтомнай гісторыі культуры Палесся.

Зараз мастак з’яўляецца кіраўніком секцыі «Традыцыя» Беларускага саюза мастакоў і членам студыі ваенных мастакоў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Уладзімір Уродніч – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1992 г.), лаўрэат спецыяльнай Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005 г.) – таксама мае шэраг дзяржаўных узнагарод.

Творы гэтай выставы мастак назаўсёды і бескарысна перадае на пастаяннае захоўванне нашаму раённаму краязнаўчаму музею. У экспазіцыі 28 работ, створаныя ім у розныя гады. Партрэты землякоў пры жыцці былі напісаны з натуры.

Адкрыццё выставы майстра адбудзецца 20 верасня 2020 года ў выставачным павільёне па вуліцы Савецкай у 13.00.

Святлана ВЯРЭНІЧ

 

 

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 13 октября
Гороскоп на 12 октября
Поддержка родителей с детьми до трех лет

Оставить комментарий

Похожие новости