25 ліпеня, якраз у Дзень пажарнай службы, адбыўся пажар у Бор-Дубенцы.
Трывожны сігнал паступіў у Столінскі РАНС у 18.08. У населеным пункце загарэлася гаспадарчая пабудова, што належыць грамадзянцы 1978 года нараджэння.
У выніку ўзгарання агнём знішчаны дах, пашкоджаны сцены, маёмасць. Прычына пажару высвятляецца.
Людміла КАСПЯРОВІЧ